Талсі

(Перанакіравана з «Талсы»)

Та́лсі (па-латыску: Talsi, па-нямецку: Talsen) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км². Насельніцтва 10 377 чал. (2016).

Талсі
Талсі
Герб Талсі Сьцяг Талсі
Першыя згадкі: XIII стагодзьдзе
Горад з: 1917
Былая назва: Тальсэн
Краіна: Латвія
Рэгіён: Курзэмэ
Край: Талсінскі
Мэр: Айварс Лацарус
Плошча: 7,83 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 10 377 чал.[1]
шчыльнасьць: 1325,29 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371 632
Паштовыя індэксы: LV-3201, LV-3203
Код ATVK: 0880201
Геаграфічныя каардынаты: 57°14′41″ пн. ш. 22°35′20″ у. д. / 57.24472° пн. ш. 22.58889° у. д. / 57.24472; 22.58889Каардынаты: 57°14′41″ пн. ш. 22°35′20″ у. д. / 57.24472° пн. ш. 22.58889° у. д. / 57.24472; 22.58889
Талсі на мапе Латвіі
Талсі
Талсі
Талсі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.talsi.lv/

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першымі ў гэтай мясцовасьці пасяліліся лівы, пасьля куршы. Назва места ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 рокам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узьвядзеньне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагодзьдзя не спрыяла росту Талсі.

Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швэцыі, Расейскай імпэрыі. Шмат жыхароў зьнішчылі эпідэміі чумы ў 1657 і 1709 роках.

У 1917 атрымаў статус места.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Талсінскае гарадзішча.
  • Мескі парк (лат. Ķēniņkalns).
  • Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй.
  • Эвангельская лютаранская царква.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У гонар Талсі названы кратэр на Марсе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць