Т’ёрнін
Т’ёрнін (па-ісьляндзку: Tjörnin — «сажалка») — возера ў Рэйк'явіку і адно з самых знакамітых азёр Ісьляндыі.
На яго берагах знаходзіцца ратуша Рэйк’явіка, а таксама знакамітая школа (па-ісьляндзку: Menntaskóli Reykjavíkur), якую наведвалі першыя асобы Ісьляндыі (напр. паэт Хальдаўр Кільян Лакснэс (па-ісьляндзку: Halldór Laxness)), некалькі музэяў (напр. Ісьляндзкі нацыянальны музэй), а непадалёк месьцяцца Унівэрсытэт Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Háskóli Íslands), а таксама будынак альтынгу (па-ісьляндзку: Alþingishúsi), Вольная царква ў Рэйк'явіку (па-ісьляндзку: Fríkirkja) і Катэдральны сабор Рэйк'явіка (па-ісьляндзку: Dómkirkja).
Возера таксама зьяўляецца прытулкам гусяў, качак, лебядзей і іншых птушак.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТ’ёрнін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў