Гусі

(Перанакіравана з «Гусь»)

Гусі (лац. Anser) — род вадаплаўных птушак сямейства качыных, атрада гусепадобных.

Гусі
Anser anser 2 (Piotr Kuczynski).jpg
таксон
Міжнародная навуковая назваAnser Рэдагаваць
Таксанамічны рангрод Рэдагаваць
Бацькоўскі таксонгусі сапраўдныя Рэдагаваць

БеларусьРэдагаваць

На 2022 год у Беларусі мелі пашырэньне 4 віды гусей, на якіх дазвалялася паляваньне: белалобая гусь і гусь-гуменьніца, шэрая гусь і канадзкая казарка. Пара дзённага паляваньня доўжылася зь 17 верасьня па 11 сьнежня. Паляваць дазвалялася з засады, падыходу і пад’езду на маламернай лодцы без рухавіка. Пры паляваньні на гусей дазвалялі выкарыстоўваць паляўнічую гладкарульную зброю і патроны са шротам, лоўчых птушак і паляўнічых сабакаў, але без ганчакоў і хартоў. Пры гэтым, Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Беларусі забараняла здабычу такіх рэдкіх відаў гусей, як піскулька, што мела вонкавае падабенства да белалобай гусі[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ У краіне пачынаецца сэзон паляваньня на гуся // Газэта «Зьвязда», 15 верасьня 2022 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.