Анадыр

горад у Расеі

Ана́дыр — партовы горад на крайнім паўночным усходзе Расеі на беразе Анадырскага заліву Берынгава мора, адміністрацыйны цэнтар Чукоцкае аўтаномнае акругі.

Анадыр
рас. Анадырь
Anadyr harbour3.jpg
Coat of Arms of Anadyr (Chukotka).png Flag of Anadyr (Chukotka).png
Герб Анадыру Сьцяг Анадыру
Першыя згадкі: 1889
Мясцовая назва: Кагыргын, В’ен
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Чукоцкая аўтаномная акруга
Плошча: 53 км²
Насельніцтва: 15 604 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+12
Тэлефонны код: +7 42722
Паштовы індэкс: 689000
Нумарны знак: 87
Геаграфічныя каардынаты: 64°44′ пн. ш. 177°31′ у. д. / 64.733° пн. ш. 177.517° у. д. / 64.733; 177.517Каардынаты: 64°44′ пн. ш. 177°31′ у. д. / 64.733° пн. ш. 177.517° у. д. / 64.733; 177.517
Анадыр на мапе Расеі
Анадыр
Анадыр
Анадыр
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.adm.anadyr.ru/

НасельніцтваРэдагаваць

Насельніцтва гораду на 2010 год — 11 777 чалавек[1]. Заснаваны ў 1889 годзе. Мясцовыя чукоцкія жыхары называюць горад В’ен («уваход») ці Кагыргын («вусьце»).

ЭканомікаРэдагаваць

Найбуйнейшы аб’ект гарадзкой прамысловасьці — рыбны завод. У навакольлі гораду вядзецца здабыча золата і вуглю, знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Расеі ветраных электрастанцыяў — Анадырская ВЭС. Традыцыйна важным заняткам насельніцтва зьяўляюцца аленегадоўля, рыбалоўства ды паляваньне.

КліматРэдагаваць

Клімат гораду субарктычны, марскі, суворы. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені – −22 °C, у ліпені – +11 °C[2]. Цёплы перыяд году вельмі кароткі. З-за ўплыву мора зіма ў горадзе цяплейшая, а лета халаднейшае за кантынэнтальныя раёны Чукоткі.

ГалерэяРэдагаваць

Асобы, зьвязаныя з АнадырамРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Анадырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў