Сярге́й Сярге́евіч Шу́таў (18 ліпеня 1906, вёска Новы Быхаў, цяпер Быхаўскі раён — 12 верасьня 1972) — беларускі краязнавец.

У 1929 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Браў удзел у абсьледаваньні помнікаў, цесна супрацоўнічаў з археолягамі Інбелкульту. У 19251928 удзельнічаў у навуковых экспэдыцыях. Пры яго ўдзеле адкрытыя гарадзішча Банцараўшчына пад Менскам (1925), паселішчы і могільнікі на Прыпяці, Сьцьвізе, Дняпры, Вушачы. Аўтар працаў «Археалягічныя разьведкі на ніжняй Сьвіслачы ўлетку 1926 г.» (Працы археалягічнай камісіі, т. 2, разам зь Мікалаем Улашчыкам), «Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны» (тамсама, разам з Аляксандрам Каваленем).

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.