Сяргей Дарэнка
Сярге́й Леані́давіч Дарэ́нка (па-расейску: Сергей Леонидович Доренко; 18 кастрычніка 1959, Керч — 9 траўня 2019[1], Масква) — расейскі журналіст, тэле- і радыёвядоўца, камэнтатар, прадусар. Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» (з 2014 году)[2]. З 1 верасьня 2008 году да 1 ліпеня 2013 году — галоўны рэдактар, радыёвядоўца радыёстанцыі «Русская служба новостей». У мінулым — вядоўца інфармацыйных праграм «Время» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнкі» на канале ОРТ з кастрычніка 1996 па верасень 2000 году. Ён быў адхілены ад этэраў на ОРТ ў 2000 годзе, пасьля выпуску сюжэту пра гібель падлодкі «Курск».
Сяргей Дарэнка | |
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1959 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 траўня 2019 (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | разрыў аорты[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, тэлевядовец, радыёвядучы, перакладнік, рэдактар, камэнтатар, прадусар, філёляг, галоўны рэдактар, тэлепрадусар, кінапрадусар, юрыст, сацыёляг |
Узнагароды | |
Сайт | dorenko.tv |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСьмерць
рэдагавацьПаводле папярэдніх зьвестак, прычынай аварыі стала дрэннае самаадчуваньне журналіста. Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры гораду, яму зрабілася дрэнна з сэрцам. Ён выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з бэтоннай агароджай. Мінакі выклікалі хуткую, але лекары выратаваць яго не змаглі[3].
Цікавыя факты
рэдагавацьМенск
рэдагавацьУ 2008 годзе ў інтэрвію парталу TUT.BY Сяргей Дарэнка расказаў, што купіў кватэру ў Траецкім прадмесьці ў Менску. «Вельмі люблю Менск, вельмі. Я люблю Менск за людзей. Яны эўрапейцы ў адрозьненьне ад нас, — сказаў ён. — Калі мяне адусюль выганяць, я прыеду сюды і буду сядзець, і глядзець на Сьвіслач»[4].
Вікіпэдыя
рэдагавацьДарэнка заявіў, што Вікіпэдыя больш вартая грашовых ахвяраваньняў за КПРФ. У сваёй заяве аб выхадзе з КПРФ ён сказаў[5]:
Я сыстэматычна плаціў ахвяраваньні вам і Вікіпэдыі. Вікіпэдыя сталася непараўнальна больш значнай і карыснай для ўладкаваньня жыцьця ў маёй краіне за кампартыю. Вы не крыўдуйце, я цяпер вашу частку буду плаціць Вікі, ад іх больш карысьці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Маскве загінуў журналіст Сяргей Дарэнка, Радыё Свабода, 9-05-2019
- ^ Новое радио Сергея Доренко «Говорит Москва» выйдет в эфир 10 февраля
- ^ В Москве за рулем мотоцикла умер журналист Сергей Доренко, Intex-press.by, 9-05-2019
- ^ Сергей Доренко купил квартиру в Минске, TUT.BY, 17-03-2008
- ^ РСН:"Сергей Доренко вышел из КПРФ"