Сяргей Багданчук
Сярге́й Яўхі́мавіч Багданчу́к (4 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1911 (паводле іншых зьвестак — у 1909 року[1]), вёска Касьцяні Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 4 красавіка 1933, вёска Гузьні Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацыяў на Слонімшчыне. Псэўданімы: Жэнька, Старык.
Сяргей Багданчук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
4 красавіка 1911 або 1909 Касьцяні, Слонімскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
4 красавіка 1933 (22 гады) Гузьні, Берасьцейскі павет Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая |
Партыя: | Камуністычная партыя Заходняй Беларусі |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багданчук.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў 6 клясаў, працаваў сталяром.
З 1925 року чалец камсамолу, сакратар ячэйкі ў роднай вёсцы. У 1927 року абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэту Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі. Сябра Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 року. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.
У 1928 зьехаў у Маскву, дзе ў 1932 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду (Масква). Па вяртаньні ў Заходнюю Беларусь быў сакратаром Пінскага акругкаму КПЗБ, а ў ліпені 1932 прызначаны сакратаром Берасьцейскага акругкаму КПЗБ. На даручэньне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 сьнежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананьнем патрабаваньняў забастоўцаў.
4 красавіка 1933 року арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Берасьцейскага павету. Пасьля жорсткіх катаваньняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузьні.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьІмем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузьні (цяпер у складзе Берасьця).
У 1970 року ў пасёлку Мухавец Берасьцейскага раёну ля будынку сярэдняй школы ўсталяваны помнік Багданчуку (скульптар Пётар Данэлія(be)).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Богданчук Сергей Ефимович // Брест : энцикл. справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — Минск: Белорусская советская энциклопедия, 1987. — 408 с.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego(pl) / red. nacz. Feliks Tych. — Warszawa: Książka i Wiedza, 1978. — Т. 1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вуліца С. Я. Багданчука (рас.)