Сярге́й Адамавіч Астрэ́́йка (9 ліпеня 1912 году, вёска Коласаўшчына Слуцкага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці — 14 верасьня 1937 году, Чалябінская вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт.

Сяргей Адамавіч Астрэйка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 ліпеня 1912
Памёр 14 верасьня 1937
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Дэбют 1928
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астрэйка (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 9 ліпеня 1912 году ў в. Коласаўшчына Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці).

У 1928—1930 навучаўся ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Пасьля сканчэньня працаваў літаратурным рэдактарам выданьняў беларускага НДІ прамысловасьці. З 1932 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, працаваў у Камісіі па складаньні слоўнікаў.

23 лютага 1933 году быў арыштаваны органамі ДПУ БССР па справе «Беларускай Народнай Грамады» і сасланы ў г. Ірбіт Сьвярдлоўскай вобласьці. Ізноў арыштаваны 14 жніўня 1937 году. 13 верасьня вынесены сьмяротны прысуд. Расстраляны 14 верасьня 1937 году.

Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Вершы пачаў пісаць падчас вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі зьявіліся ў газэце «Чырвоная зьмена». Паэму С. Астрэйкі «Бэнгалія» ўхваліў Я. Купала. У свае часы яе называлі «антысавецкай», бо меркавалася, што, апісваючы змаганьне бэнгальцаў з брытанскімі каланізатарамі, Астрэйка непасрэдна меў на ўвазе Беларусь. Кавалак з паэмы «Бэнгалія», якая лічылася страчанай, быў знойдзены ў сямейным архіве Аліны Алексенкі ў 2018 годзе[1]. Рыхтаваўся да выданmня паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які не выйшаў. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» — роздум пра шляхі развіцmця роднага краю — апублікаванаz ў 1990 годзе. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (рукапіс не зьбярогся).

  • [Вершы] // Полымя. 1965, № 8;
  • [Вершы] // Дзень паэзіі. Мн., 1965;
  • Смарагды кроз: (Паэма) // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
  1. ^ [1]

Літаратура

рэдагаваць
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Мн.: 2003 Т. 1. — ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Мн.: 2003 Т. 3. Кн. 2. — ISBN 985-6374-04-9