Сяргей Астравец

(Перанакіравана з «Сяргей Астраўцоў»)

Сяргей Астравец, сапр. Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў (нарадзіўся 11 красавіка 1959 году, Менск) — беларускі пісьменьнік, эсэіст, журналіст.

Сяргей Астравец
Імя пры нараджэньні Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 11 красавіка 1959 (63 гады)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак эсэіст, пісьменьнік
Месца працы
Узнагароды Прэмія «Гліняны Вялес»

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Бацька — вайсковец, маці — выкладчыца гісторыі і геаграфіі. З бацькамі жыў у ГДР у прыгарадах Бэрліна, школу скончыў у Летуве. Служыў два гады ў Савецкім войску. У 1979—1984 гадах вучыўся ў БДУ, атрымаў дыплём журналіста. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.

З 1984 году жыве ў Горадні.

ТворчасьцьРэдагаваць

Восем гадоў працаваў у рэдакцыі абласной газэты. У 1992—1993 гадах рэдагаваў тыднёвік «Пагоня», пасьля быў рэгіянальным карэспандэнтам газэт «Свабода», «Навіны», «Наша Свабода». З 1993 году супрацоўнічае з Радыё Свабода.

Зь ліпеня 2007 году рэгулярна вёў літаратурны дзёньнік на сваім блогу «Праз гарадзенскія акуляры», які разьмяшчаўся на інтэрнэт-сайце газэты «Наша Ніва»: www.nn.by. За тры гады надрукаваў там паўтары сотні эсэ, тэмы: каралеўскі горад Горадня, літаратурная праца, беларускія пытаньні. У 2012 годзе ў электронным выглядзе выйшлі дзьве яго кнігі. «Райскія яблычкі. Апавяданьні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі», сярод твораў «Мармур не сьмяецца», «Фабрыка сфінксаў», «Флёт каўчэгаў». Аўтар разважае над лёсам каралёў Стэфана Баторыя і Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якія жылі ў Горадні. З 2009 году мае блог на сайце Радыё Свабода, з 2011-га — пад назвай «Дзённік пісьменьніка».

УзнагародыРэдагаваць

  • кніга «Цэнзарскія нажніцы» адзначана прэміяй «Гліняны Вялес».
  • У 2010 годзе атрымаў месячную стыпэндыю для творчай працы ў Балтыйскім цэнтры пісьменьнікаў і перакладчыкаў у Швэцыі ў Вісьбю на востраве Готлянд.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • «Янычары» (1993)
  • «Цэнзарскія нажніцы» (2000)
  • «Лісты да хома саветыкуса» (2003)
  • «Кактэйль Молатава» (2006)
  • «Каты Ёзафа Ратцынгера» (2009)
  • «Райскія яблычкі» (2012)
  • «Жалезная заслона з арнаментам» (2012)

ЛітаратураРэдагаваць

  • Каты Ёзафа Ратцынгера: апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні / Сяргей Астравец. — Вільня, 2009.