Асака

рака ў Беларусі

Асака́ — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бобру (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.

Рака
Асака
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дунавік
Вусьце Бобр
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 92 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Дунавік, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Сакалянка. Цячэ па заходняй ускраіне Аршанскага ўзвышша, у сярэдняй плыні празь лясное ўрочышча Смаляншчына.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 40