Сюлі-Прудом
Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (па-француску: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 6 верасьня 1907, Шатне-Малябры пад Парыжам) — францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1901) за «прызнаньне паэтычнай кампазыцыі, якая сьведчыць пра ўзвышаны ідэалізм, мастацкую бездакорнасьць і рэдкую камбінацыю ўласьцівасьцяў сардэчнасьці і розуму»[15].
Рэнэ Франсуа Арман Прудом | |
франц. Sully-Prudhomme | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Сюлі-Прудом |
Нарадзіўся | 16 сакавіка 1839[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12] Парыж[13][11] |
Памёр | 7 верасьня 1907[1][14] (68 гадоў) Шатне-Малябры[13][11] |
Пахаваны | Пэр-Ляшэз |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | 1865 — цяпер |
Мова | француская |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1901) |
Подпіс | ![]() |
Максім Багдановіч выкарыстаў радкі зь верша Сюлі-Прудома ў якасьці эпіграфа да свайго верша «Зорка Вэнэра». Верш «Разьбітая ваза» перакладзены на беларускую Сьцяпанам Ліхадзіеўскім
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і францускага ўладальніка крамы. Хацеў стаць інжынэрам, але захворваньне вачэй не дазволіла навучацца ў політэхнічным інстытуце. Вывучаў літаратуру і пасьля кароткай спробы заняцца прамысловасьцю перайшоў да юрыспрудэнцыі. Замест таго, каб працаваць у судзе, Сюлі-Прудом працаваў у бюро паверанага. Першая кніга паэзіі «Stances et Poèmes», выдадзеная ў 1965 годзе, была высока ацэненая сучасьнікамі і зрабіла аўтара вядомым. Ад 1881 году і да сваёй сьмерці Сюлі-Прудом быў сябрам Францускай акадэміі. Памёр 7 верасьня 1907 году[16].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107683733 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ PRUDHOMME PRUDHOMME, dit René, François, Armand dit SULLY PRUDHOMME René, François, Armand PRUDHOMME, dit Sully — 1834.
- ^ Léonore database — ministère de la Culture.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б в Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Сюлли-Прюдом // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://data.nobelprize.org/page/laureate/569
- ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
- ^ "Sully Prudhomme - Biographical". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 9 Dec 2015 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сюлі-Прудом — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў