Сэтумаа

гістарычная вобласьць між Расеяй і Эстоніяй

Сэтумаа (па-выруску: Setomaa, па-эстонску: Setumaa) — гістарычная вобласьць пасяленьня народу сэту, у літаральным перакладзе «зямля сэту». Падзелена адміністрацыйна на дзьве часткі: адна частка знаходзяцца ў Эстоніі (у паветах Пыльвамаа і Вырумаа), іншая знаходзіцца ў Пячорскім раёне Пскоўскай вобласьці на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Паводле Тартускай мірнай дамовы паміж Эстоніяй і Савецкай Расеяй ад 2 лютага 1920 году, увесь Пячорскі край (заходняя частка Пскоўскага павету) адышоў да Эстоніі. З Сэтумаа ўтварылі павет з назвай Пэсэрымаа (Пячорскі павет), павятовым цэнтрам сталі Пячоры (па-эстонску: Petseri).

23 жніўня 1944 году была створана Пскоўская вобласьць. 16 студзеня 1945 году аднабаковым указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР у яе ўвайшоў Пячорскі раён, арганізаваны з 8 валасьцей і г. Пячоры, якія ўваходзілі раней у склад Эстоніі. Мяжа паміж РСФСР і Эстонскай ССР падзяліла Сетумаа напалову.

Літаратура

рэдагаваць
  • Reissar, Leo. 1996. Setumaa läbi sajandite: Petserimaa. Tallinn: Kupar, 1996. ISBN 9985-61-088-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сэтумаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў