Сэргіюш III (папа рымскі)

Сэргіюш III (па-лацінску: Sergius PP. III; памёр 14 красавіка 911, Рым) — папа рымскі з 29 студзеня 904 году па 14 красавіка 911 году.

Сэргіюш III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 860
Памёр 14 красавіка 911[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
ДзеціЯн XI
Заняткіпалітык, каталіцкі сьвятар

Сьцьвярджаецца, што Сэргіюш напоўніў папскі двор палюбоўніцамі й байструкамі й ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага папу, Крыштапа ў пачатку 904 году. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасьля сам заняў ягонае месца. З Сэргіюша й ягонай усёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца пэрыяд порнакратыі.

Марозія была палюбоўніцай Сэргіюша й нарадзіла ад яго сына, то бок папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай папу Яну XII. Нягледзячы на аблудлівы лад жыцьця, Сэргіюш меў народную любоў за шчодрасьць і клопат аб аднаўленьні прыходзячых у заняпад палацаў і храмаў Рыму.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сэргіюш III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.