Ян XI (папа рымскі)
Ян XI (па-лацінску: Ioannes PP. XI; каля 910, Рым, Папская вобласьць — сьнежань 935, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з сакавіка 931 па сьнежань 935 году. Паводле словах Ліўтпранда Крэмонскага, пазашлюбны сын Марозіі і папы Сэргіюша III. Калі гэта зьяўляецца праўдай, то Ян ёсьць адзіным у гісторыі пазашлюбным сынам рымскага папы, які сам стаў папам. Ёсьць таксама вэрсія, што ягоным бацькам быў муж Марозіі Альбэрых I Спалецкі. Атрымаўшы дзякуючы маці рымскі сталец прыкладна ў 20-гадовым узросьце, пасьля чатырохгадовага пантыфіката Ян разам зь ёй быў пасаджаны ў турму іншым ейным сынам, Альбэрыхам II, і неўзабаве ў няволі памёр.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 910[1] |
Памёр | 936[1] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Бацькі | Сэргіюш III Марозія[d] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #100950108 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн XI (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян XI. Catholic Encyclopedia