Ян XII (папа рымскі)
Ян XII (па-лацінску: Ioannes PP. XII), сьвецкае імя Актавіяна Тускалё (па-італьянску: Ottaviano di Tuscolo); каля 937, Рым — 14 траўня 964, Рым) — папа рымскі з 16 сьнежня 955 году па 4 сьнежня 963 году. Паходзіў з рымскага шляхетнага роду, зьяўляўся сынам рымскага патрыцыюса Альбэрыха Спалецкага й Альды Арльскай, дачкі караля Італіі й Бургундыі Гуго Арльскага. Па мацярынскай лініі Ян быў нашчадкам Карла Вялікага, а таксама ўнукам Марозіі. Ян зьяўляецца апошнім папам пэрыяду порнакратыі.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 937[1] |
Памёр | 14 траўня 964[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Бацькі | Альберых II Спалецкі[d] Альда Італьянская[d] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, кіраўнік, пісьменьнік |
Стаўшы рымскім біскупам у васямнаццаць гадоў, Ян зьняважыў Папскі Пасад разнастайнымі заганамі й злачынствамі, так што набожныя сучаснікі лічылі яго увасабленнем д’ябла. Ян XII лічыцца самым амаральным папам ня толькі таго часу, але й ва ўсёй гісторыі царквы. Паводле сучасных яму крыніцаў, ён ператварыў Ватыкан у сапраўдны бардэль, не саромеючыся гвалтаваць жанчынаў-паломніцаў у саборы Сьвятога Пятра.
2 лютага 962 году Ян усхваліў Атона I Вялікага імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Аднак, Атону не спадабаліся вульгарныя паводзіны папы, за што імпэратар дакараў Яна. У адказ на гэта папа падняў паўстаньне супраць Атона, якое было здушана, а Ян 4 сьнежня 963 году быў скінуты з пасады й заменены на Льва VIII.
Памёр ад траўмы, якую атрымаў пасьля аднаго з плоцевых чынаў. Аднак існуе вэрсія, што Ян быў забіты мужам адной дамы, якой дамагаўся папа.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн XII (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян XII. Catholic Encyclopedia
- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.