Сэн-Эсташ (па-француску: Saint-Eustache) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, ляжыць у месцы зьліцьця ракі Шэн і Міль-Іль, у адміністрацыйным рэгіёне Лярэнтыды, у 30 км на захад ад Манрэаля. Швэдзкая кампанія Volvo мае ў горадзе завод па зборцы аўтобусаў.

Сэн-Эсташ
франц. Saint-Eustache
Дата заснаваньня: 15 студзеня 1972
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Лярантыды
Плошча:
  • 72,6 км²
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 45°34′0″ пн. ш. 73°54′0″ з. д. / 45.56667° пн. ш. 73.9° з. д. / 45.56667; -73.9Каардынаты: 45°34′0″ пн. ш. 73°54′0″ з. д. / 45.56667° пн. ш. 73.9° з. д. / 45.56667; -73.9
Сэн-Эсташ на мапе Канады
Сэн-Эсташ
Сэн-Эсташ
Сэн-Эсташ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.saint-eustache.ca/

Гісторыя

рэдагаваць

Горад быў заснаваны ў 1770 годзе[2]. Шырока вядомы дзякуючы значнай бітвы 14 сьнежня 1837 году падчас паўстаньня ў Ніжняй Канадзе. Паўстанцы былі разьбітыя й брытанская армія спаліла некалькі гарадоў. Бітва больш вядомая як бітва пры Сэн-Эсташы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва складае 44 154 жыхароў згодна з дадзенымі на 2011 год[3]. Француская мова, як і ва ўсім Квэбэку, прэвалюе над ангельскай.

Славутасьці

рэдагаваць

У мястэчку маецца заапарк рэптыліяў Exotarium[4]. На захад ад горада разьмяшчаецца заапарк папугаў Perroquets en folie[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць