Сэн-Жэром (па-француску: Saint-Jérôme) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэку, непадалёк ад гораду Мірабэлю, прыкладна за 40 км на паўночны захад ад Манрэалю. Горад названы ў гонар Сьвятога Гераніма, вядомага як перакладчык Бібліі з грэцкай і іўрыту на латынь. Ягоны пераклад вядомы як Вульгата.

Сэн-Жэром
франц. Saint-Jérôme
Сэн-Жэром
Герб Сэн-Жэрому
Дата заснаваньня: 15 лістапада 1834, 1 студзеня 2002 і 1 студзеня 1845
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Лярантыды
Плошча: 92,90 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 68 456 чал.[1]
шчыльнасьць: 736,88 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Паштовыя індэксы: J5L, J7Y, J7Z
Геаграфічныя каардынаты: 45°47′0″ пн. ш. 74°0′0″ з. д. / 45.78333° пн. ш. 74° з. д. / 45.78333; -74Каардынаты: 45°47′0″ пн. ш. 74°0′0″ з. д. / 45.78333° пн. ш. 74° з. д. / 45.78333; -74
Сэн-Жэром на мапе Канады
Сэн-Жэром
Сэн-Жэром
Сэн-Жэром
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville.saint-jerome.qc.ca/

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя, на якой разьмешчаны цяперашні горад Сэн-Жэром была даравана ў 1752 годзе маркізу Дэ-ля-Жанк’еру, губэрнатару Новай Францыі, як сэньёр Міль-Іль. З 1760 па 1840 гады, тэрыторыя належала сем’ям Дзюмон і Ляфэўр, якія пражывалі ў горадзе Сэнт-Эсташы, у 25 км на поўдзень. Дзюмон і Ляфэўр саступілі землі каляністам на поўнач ад Манрэалю. Каталіцкі прыход Сэн-Жэром быў створаны 15 лістапада 1834 году, а сама вёска была ўтворана 1 ліпеня 1845 году губэрнатарам Мэткальфам[2].

Антуан Лябэль быў парафіяльным сьвятаром у Сэн-Жэроме на працягу 22 гадоў, з 1868 году да сваёй сьмерці ў 57 гадоў.

Лябэль высунуў ідэю пабудовы чыгункі на поўнач у 1869 годзе. Чыгунка дасягнула Сэн-Жэрому ў 1876 годзе, збольшага таму, што чыгунка разглядалася як спосаб задавальненьня патрэбаў ў дровах і будаўнічых матэрыялаў для гарадзкіх цэнтраў, як то Манрэаль і Квэбэк.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Каталіцкі сабор, які ўтрымоўвае невялікі музэй
  • Стары-Пале — музэй сучаснага мастацтва й грамадзкая бібліятэка
  • Музэй сучаснага мастацтва Лярантыдаў
  • Статуя Антуана Лябэля, які быў галоўным адказным за калянізацыю Лярантыдаў
  1. ^ "(Code 2475017) Census Profile". 2011 census. Statistics Canada
  2. ^ Auclair, Elie-J., Saint-Jérôme de Terrebonne, Imprimerie J.H.A. Labelle, 1934, pages 13—35.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць