Сэна (Бэльгія)

рака ў Бэльгіі

Сэна (па-француску: Senne, па-нідэрляндзку: Zenne) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 103 км. Упадае ў раку Дэйле нездалёк ад Мэхэлену.

Рака
Сэна

Senne, Zenne
Rebecq JPG05.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток Naast[d]
Вусьце прыток ракі Дэйле
Краіны басэйну Бэльгія
Даўжыня 103 км
Плошча басэйну 1164 км²

На Сэне стаіць бэльгійская сталіца Брусэль. У межах гораду, аднак, рака амаль нябачная: ў другой палове XIX ст. яна была, ў асноўным, перакрытая бэльгійскімі інжынэрамі на чале з Анры Мо.

Рака ў культурыРэдагаваць

Незважаючы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагодзьдзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыцьцё гораду. Брусэльцы маюць мянушку — зынэке (па-нідэрляндзку: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасьці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).