Сэвіл Шайдэх
Сэвіл Шайдэх (па-румынску: Sevil Shhaideh; нар. 4 сьнежня 1964, Канстанца, Румынія) — румынскі эканаміст і палітык.
Сэвіл Шайдэх | |
па-румынску: Sevil Shhaideh | |
20 траўня 2015 — 17 лістапада 2015 | |
Папярэднік | Лівію Драгня[d] |
Наступнік | Vasile Dîncu[d] |
4 студзеня 2017 — 29 чэрвеня 2017 | |
Папярэднік | Costin Borc[d] |
Наступнік | Марчэл Чалаку |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
4 сьнежня 1964[1] (59 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 4 сьнежня 1964 году ў Канстанцы. Яе маці, Мюэзель Джамбэк, — крымская татарка, бацька, Саэдзін Джамбэк, — турак[2]. У 1987 скончыла факультэт эканамічнага плянаваньня і кібэрнэтыкі Эканамічнай акадэміі ў Бухарэсьце. Пасьля працавала ў сфэры дзяржкіраваньня ў жудцэ Канстанца[3][4]. Таксама займала пасаду каардынатаркі Нацыянальнага саюзу рады жудцоў Румыніі. З 2012 году працавала дзяржсакратаром у Міністэрстве рэгіянальнага разьвіцьця[5].
З траўня па лістапад 2015 году Шайдэх займала пасаду міністра рэгіянальнага разьвіцьця[6].
21 сьнежня 2016 году Альянс лібэралаў і дэмакратаў і Сацыял-дэмакратычная партыя сумесна прапанавалі кандыдатуру Сэвіл Шайдэх на пасаду прэм’ер-міністра[3]. 27 сьнежня 2016 году прэзыдэнт Кляўс Ёганіс адхіліў кандыдатуру Шайдэх. У выпадку прызначэньня Сэвіл Шайдэх магла стаць першай жанчынай і першай мусульманкай, якая займае пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[7].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьСям’я Шайдэх — мусульмане, яе маці прыходзіцца пляменьніцай турэцкаму гісторыку Кэмалю Карпату[8][9].
Сэвіл знаходзіцца ў шлюбе зь сырыйскім бізнэсмэнам Акрамам Шайдэхам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Curriculum Vitae
- ^ Posta (2016-12-21) Romanya'da Müslüman Türk Başbakan Önerisi: Sevil Shhaideh. Posta. Праверана 2016-12-21 г.
- ^ а б Maria Dicu Sevil Shhaideh – propunerea PSD pentru funcţia de premier. bitpress.ro. Праверана 2016-12-21 г.
- ^ Sevil Shhaideh, biografie. Cine este propunerea PSD pentru funcția de prim-ministru. antena3.ro. Праверана 2016-12-21 г.
- ^ Cătălin Legănel (2015-05-20) Cine este Sevil Shhaideh, secretarul de stat propus pentru funcţia de ministru al Dezvoltării. gandul.info. Праверана 2016-12-21 г.
- ^ Cine este Sevil Shhaideh, noul ministru al Dezvoltării. digi24.ro (2015-05-20). Праверана 2016-12-21 г.
- ^ Romanian president rejects Muslim woman for prime minister Праверана 2016-12-28 г.
- ^ Sabina Fati (2015-05-21) Un reprezentant al tătarilor în guvernul României: Sevil Shhaideh. Europa Libera. Праверана 2016-12-21 г.
- ^ Daily Sabah (2016-12-21) Muslim, Turkish Sevil Shhaideh set to be Romania’s first female prime minister. Daily Sabah. Праверана 2016-12-21 г.