Сацыял-дэмакратычная партыя (Румынія)

палітычная партыя ў Румыніі

Сацыял-дэмакратычная партыя (па-румынску: Partidul Social Democrat) — найбуйнейшая сацыял-дэмакратычная[2][3] палітычная партыя ў Румыніі, а таксама найбуйнейшая партыі краіны[4]. Была закладзеная Ёнам Іліеску, першым дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Румыніі на ўсеагульных выбарах 1990 году[5][6]. Партыя ўваходзіць у Нацыянальную кааліцыю за Румынію, якая лічыцца аўтарытарна-кансэрватыўным зьвязам.

Сацыял-дэмакратычная партыя
па-румынску: Partidul Social Democrat
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Лівію Драгня[d][1]
Дата заснаваньня 16 студзеня 2001
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыялізм, сацыяльны кансэрватызм, левы папулізм[d], камунітарыянізм, сацыял-дэмакратыя[d] і левы нацыяналізм[d]
Колькасьць 509 000
Афіцыйны сайт psd.ro

Ідэалёгія

рэдагаваць

Як і Партыя эўрапейскіх сацыялістаў (ПЭС) Сацыял-дэмакратычная партыя мае левацэнтрысцкі ўхіл[7], часам апісваецца як прагматычная партыя[8]. У адрозьненьне ад большасьці заходнееўрапейскіх сябраў ПЭС ды іншых левацэнтрысцкіх і сацыял-дэмакратычных партыяў у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, партыя мае мяккія эўраскептычныя[9] погляды[10], але нэўтральна ставіцца ў дачыненьні да эўрапейскай інтэграцыі[11].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць