Эстонскі нацыянальны музэй
Эстонскі нацыянальны музэй (па-эстонску: Eesti Rahva Muuseum) — гісторыка-культурны музэй у Тарту, заснаваны ў 1909 року.
Эстонскі нацыянальны музэй | |
Eesti Rahva Muuseum | |
Месцазнаходжаньне | Тарту, Эстонія |
---|---|
Адрас | Вэскі, 32 |
Створаны | 1909 г. |
Адкрыты | 1909 |
erm.ee |
Гісторыя
рэдагавацьМузэйная ўстанова была створаная ў 1909 з мэтаю захаваньня і дасьледаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Эстоніі[1]. У 1922 музэй пераехаў у мызу Раадзі(et)[2], дырэктарам стаў Ілмары Манінэн.
У 1940 на тэрыторыі маёнтку быў пабудаваны аэрадром. У 1944 галоўны будынак музэю быў зьнішчаны пры наступе на Тарту. Аэрадром стаў сакрэтнай савецкай базай[1], і музэй быў перамешчаны ў будынак былога суду на вуліцы Вэскі. Ягоныя калекцыі захоўваліся ў розных будынках (у асноўным у цэрквах), а ён атрымаў назву Этнаграфічнага музэю Эстонскай ССР. Імя нацыянальнага было вернутае музэю ў 1988 року.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б New building (анг.). Eesti rahva museum. Праверана 12 жніўня 2015 г.
- ^ History of manor (анг.). Eesti rahva museum. Праверана 12 жніўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭстонскі нацыянальны музэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.) (анг.)