Сьпіс хакейных чэмпіянатаў сьвету паводле наведвальнасьці

Сьпіс адлюстроўвае 30 найбольш наведваных чэмпіянатаў сьвету па хакеі з шайбай (з 76-ці). Рэкорд па агульнай наведвальнасьці мае чэмпіянат 2014 року ў Беларусі (643 434 гледачы), а па сярэднематчавай — турнір 1985 у Чэхаславаччыне (10 289 гледачоў)[1].

У сьпіс ня ўключаныя Алімпійскія гульні, паколькі з 1972 року яны аддзеленыя ад чэмпіянатаў сьвету, хоць і ладзяцца пад эгідай ІІХФ. Нягледзячы на неахвоту ў пэўных колах ладзіць у адзін год і чэмпіянат сьвету, і алімпійскія спаборніцтвы, тры найбольш наведваныя чэмпіянаты праходзілі акурат у гады Алімпіядаў (2010 і 2014) або Кубку сьвету (2004).

Варта ўлічваць, што з-за рознай колькасьці камандаў-удзельніц у розныя гады колькасьць гульняў на чэмпіянаце сьвету вар’явалася ад 32 у 1979 да 64 з 2012 року, таму ў роўнай ступені для вымярэньня посьпеху таго ці іншага турніру важная статыстыка «наведвальнасьць за гульню». Сем турніраў мелі сярэдні паказьнік больш за 9000 гледачоў за гульню: у 1985, 1986, 1989, 1997, 2004, 2010 і 2014 гадох, а два зь іх пераўзышлі 10-тысячную адзнаку.

Адна краіна — Швэцыя — чатыры разы трапіла ў топ-30 найбольш наведваных турніраў; яшчэ чатыры — Нямеччына, Фінляндыя, Чэхаславаччына і Швайцарыя — сустракаюцца ў гэтым сьпісе тройчы. Агулам у сьпісе 14 розных краінаў.

Год Краіна Агульная наведвальнасьць Колькасьць гульняў Сярэднематчавая наведвальнасьць
1. 2014   Беларусь 643 434 64 10 054
2. 2004   Чэхія 552 097 56 9858
3. 2010   Нямеччына 548 768 56 9799
4. 1997   Фінляндыя 504 943 52 9710
5. 2008   Канада 477 040 54 8834
6. 2003   Фінляндыя 454 693 56 8119
7. 2012   Фінляндыя   Швэцыя 451 054 64 7048
8. 2013   Швэцыя   Фінляндыя 427 818 64 6685
9. 2001   Нямеччына 407 547 56 7277
10. 2011   Славаччына 406 804 56 7264
11. 1989   Швэцыя 388 190 40 9704
12. 2009   Швайцарыя 379 044 56 6768
13. 1986   СССР* 362 710 40 9067
14. 2007   Расея 330 708 56 5905
15. 1985   Чэхаславаччына* 411 555 40 10 289
16. 1995   Швэцыя 325 571 40 8139
17. 2006   Латвія 324 794 56 5799
18. 2005   Аўстрыя 323 974 56 5785
19. 2000   Расея 318 449 56 5686
20. 1991   Фінляндыя 310 627 40 7765
21. 2002   Швэцыя 305 541 56 5456
22. 1978   Чэхаславаччына 248 920 40 6223
23. 1992   Чэхаславаччына 246 173 39 6312
24. 1979   СССР* 244 819 32 7650
25. 1990   Швайцарыя 236 150 40 5903
26. 1998   Швайцарыя 231 748 49 5903
27. 1993   Нямеччына 224 892 41 5485
28. 1981   Швэцыя 221 515 32 6922
29. 1987   Аўстрыя 216 125 40 5403
30. 1983   Заходняя Нямеччына 211 523 40 5288
* — гаспадары-пераможцы чэмпіянату
  1. ^ Derrick. (20 жніўня 2010) 1985 IHWC, Czechoslovakia (анг.) International Hockey Forums. International Hockey Online. Праверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць