Сьпіс прадуктаў Google

Сьпіс прадуктаў Google зьмяшчае ў сабе ўсе кампутарныя, мабільныя і сеціўныя прадукты, распрацаваныя ці набытыя Google Inc. У гэтым сьпісе не зьяшчаюцца функцыі і мажлівасьці сэрвісаў (напрыклад, мажлівасьці пошуку Google).

Прылада Google на RSA Conference 2008
Гэты артыкул зьяўляецца зборам усіх сэрвісаў Google Inc.

Кампутарныя прадукты

рэдагаваць

Самастойныя праграмы

рэдагаваць
Праграма для кіраваньня ўласным рахункам на AdWords. Дазваляе карыстальнікам праглядаць зьмены рэклямных кампаніяў перад захаваньнем зьменаў у Сеціве.
  • Chrome (Windows 7/8/10/11, GNU/Linux (Beta), Mac OS X (Beta))
Вэб-браўзэр.
Прыстасаваньне для індэксацыі і пошуку інфармацыі на ўласным кампутары. Мажліва ўсталяваньне Google Gadgets.
Трохмерны шар, на якім зьмяшчаюцца спадарожнікавыя здымкі Зямлі, ГІС-інфармацыя і інш.
  • Gmail/Google Notifier (Mac OS X, Windows 2000/XP)
Паведамляе карыстальніку пра новыя лісты ў Gmail.
  • Pack (Windows XP/Vista)
Набор праграмаў, як створаных Google, гэтак і ад іншых стваральнікаў. Мае ў сабе Google Earth, Google Desktop, Picasa, Google Talk, Google Chrome і іншыя.
  • Photos Screensaver
Скрынсэйвэр-слайдшоў, у складзе Google Pack. Паказвае выявы з жорсткага дыску, ці з RSS- і Atom-стужак.
  • Picasa Web Albums Uploader (Mac OS X)
Прылада для запампоўкі выяваў у Picasa Web Albums. Складаецца з пашырэньня iPhoto і асобнага прыстасаваньня.
  • Quick search box (Windows, Mac OS X)
Невялікае акенца, празь якое можна ўвесьці запыт і атрымаць вынікі пошуку Google, увесьці каманду, якую выканае сыстэма, ці URL, які адчыніцца ў браўзэры. Створана на базе Quicksilver.
VPN-кліент для карыстальнікаў Google WiFi, у якіх не падтрымліваюцца пратаколы WPA ці 802.1x.
  • SketchUp (Mac OS X і Windows 2000/Windows XP)
Проста 3D-рэдактар для стварэньня простых аб’ёмных мадэляў. Мае інтэграцыю з Google Earth.
  • Visigami (Mac OS X Leopard)
Пошукавая праграма і скрынсэйвэр, які шукае выявы ў Google Images, Picasa і Flickr.
Рэдактар мэтаду ўводу, які канвэртуе тыя герогліфы, што можна ўвесьці на звычайнай клявіятуры, у звычайныя кітайскія герогліфы.
Аналягічная Pinyin Input Method прылада для японскае мовы.

Пашырэньні

рэдагаваць

Наступныя прадукты зьяўляюцца пашырэньнямі да праграмаў, напісаных іншымі аўтарамі і кампаніямі.

Карысныя віджэты для Gmail, Blogger і Search History.
Адсыланьне SMS, датычных бачнага ўэб-зьмесьціва (толькі для ЗША).
Панэль для браўзэрах, што надае хуткі доступ да розных сэрвсіаў Google, абарону ад фішынгу і ўсплыўных вокнаў і гэтак далей.

Мабільныя прадукты

рэдагаваць

Сеціўныя прадукты

рэдагаваць

Наступнымі прадуктамі можна скарыстацца праз мабільныя прылады, ці звычайны браўзэр кшталту Mozilla Firefox.

  • Blogger Mobile
Толькі для мабільных сетак ЗША. Дазваляе рабіць запісы ў свой журнал на Blogger з мабільнае прылады.
  • Calendar
Прагляд усіх падзеяў у Google Calendar з мабільнага прыстасаваньня. Акрамя гэтага, можна лёгка і хутка дадаваць новыя падзеі ва ўласны каляндар.
  • Gmail
Мабільная вэрсія Google Mail. Google таксама мае адмысловыя мабільныя праграмы, што робіць працу з поштай яшчэ зручней.
  • News
Мабільная вэрсія Google News са спрошчаным інтэрфэйсам.
  • Google Mobilizer
Робіць любую старонку прыдатнай для прагляду праз мабільныя прылады.
  • iGoogle
Значна спрошчаная вэрсія першапачатковага iGoogle — для мабільнае вэрсіі модулі трэба падбіраць асобна (ня ўсі модулі сумяшчальныя ў мабільнай вэрсіі).
  • Product Search
Адноўленая вэрсія Froogle Mobile.
  • Mobile search
Звычайны, як і ў паўнафарматнай вэрсіі, сеціўны пошук па старонках, выявах, а таксама старонках, накіраваных на мабільную аўдыторыю. У выніках дадаткова падаецца спрошчаная, тэкставая, вэрсія кожнага выніку.
  • Picasa Web Albums
Прагляд здымкаў, загружаных у Picasa Web Albums.
  • Google Latitude
Google Latitude — мабільная прылада для геалякацыі, празь якую сябры могуць даведацца, дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек.
  • Google Maps Navigation (для Android)
Зручная GPS-навігацыя з галасавым дапаможнікам і пракладаньнем маршрутаў.
Cэрвіс кантэкстнай рэклямы.
Рэклямны сэрвіс Google.
Прадукт, які дазваляе перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі.

Зачыненыя

рэдагаваць
Упарадкоўвае фатаздымкі і дазваляе іх проста выпраўляць і дадаваць эфэкты.
Прылада для абмена тэкставымі паведамленьнямі і галасавой сувязі. Зьмяшчае ў сабе адначасова і службу і кліента для сувязі са службай, якая выкарыстоўвае пратакол XMPP.
Адлюстроўвае камэнтары ў журнале карыстальніка на Blogger[1]. Уваходзіла ў склад панэлі інструмантаў для Firefox, але была зачыненая[2].
Пашырэньне для шэрагу браўзэраў, празь які некаторыя сайты дазваляюць працаваць зь імі нават без доступу ў інтэрнэт. У 2011 годзе тэхналёгія была замененая на HTML5[3].
Сацыяльная сетка. Спыніла працу ў 2014 годзе[4].
RSS-агрэгатар навін. Зачынены ў 2013 годзе[5].
  1. ^ Darren Rowse (15 сьнежня 2005) Blogger Web Comments for Firefox (анг.)
  2. ^ Google Toolbar for Firefox – Панель инструментов Google (рас.) Праверана 9 студзеня 2023 г.
  3. ^ Aaron Boodman (11 сакавіка 2011) Gears API Blog: Stopping the Gears (анг.)
  4. ^ Анастасия Голицына (1 ліпеня 2014) Google закрывает старейшую соцсеть Orkut (рас.). Ведомости.
  5. ^ Google Reader прекратил существование (рас.) Ferra.ru

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьпіс прадуктаў Googleсховішча мультымэдыйных матэрыялаў