Google Talk (GTalk) — сэрвіс абмена тэкставымі паведамленьнямі і галасавой сувязі (VoIP) ад Google. Таксама раней працавала аднайменная прылада для карыстаньня сэрвісам для Windows, першая бэта-вэрсія якой выйшла 24 жніўня 2005 году. Ад 2015 году прылада пад Windows не падтрымліваецца.

Google Talk
Здымак Google Talk.
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія

3.19.1.13088 (14 траўня 2013 г.; 11 гадоў таму)
2.5.6.4871 (Plugin Mac) (23 кастрычніка 2011 г.; 13 гадоў таму)

2.5.8.4958 (Plugin Win) (21 лістапада 2011 г.; 13 гадоў таму)
АС
Тып Імгненныя паведамленьні
VoIP
Ліцэнзія Прапрыетарная

Для абмену інфармацыі прылада выкарыстоўвае адкрыты пратакол XMMP (які раней меў назву Jabber), што робіць магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі пратаколу XMMP. VoIP у GTalk рэалізаваны праз пратакол, зь якога пазьней стаў ўтварыўся Jingle. Пра мэханізм працы сэрвэраў Talk публічна нідзе не паведамляецца.

У якасьці асобнага прыстасаваньня Google Talk існуе толькі для Microsoft Windows (2000, XP, Server 2003, Vista і Windows 7). Для iPhone, BlackBerry і прыладаў з Android існуюць адмысловыя кліенты. З выхадам гаджэта Google Talk пад плятформу Adobe Flash, GTalk стаў даступным для ўсіх.[1] Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама сумяшчальныя з Google Talk, таму пытаньняў з адсутнасьцю падтрымкі на пэўных плятформах не ўзьнікае.

Праца кліента да Google Talk пад Windows спыненая 23 лютага 2015 году[2]. Нягледзячы на гэта, застаецца магчымасьць камунікаваць з кантактамі праз Hangouts Chrome, а таксама праз праграмы іншых распрацоўшчыкаў (напрыклад, Pidgin ды Gajim).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць