Google Desktop
Google Desktop — праграмнае забесьпячэньне, распрацаванае Google для плятфорамаў Windows, Mac OS X і Linux. Праграма зьяўляецца пошукавым рухавіком, які індэксуе зьмесьціва кампутара і прымае тэкставыя запыты, адшукваючы дакумэнты, фатаздымкі, электронныя лісты, гутаркі і гэтак далей. Акрамя гэтага з праграмай ідзе прылада Google Gadgets.
Google Desktop | |
Распрацоўка | |
---|---|
Апошняя вэрсія |
5.9.1005.12335 (Windows) 1.2.0.0088 (Linux) 1.0.4 (Mac) (23 жніўня 2010 г. ) |
АС | Windows, Mac OS X, Linux |
Тып | кампутарны пошук |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | desktop.google.com |
Мажлівасьці
рэдагавацьІндэксацыя
рэдагавацьГалоўнай мэтай праграмы зьяўляецца індэксацыя файлаў, якія існуюць ці зьяўляюцца ў кампутары. Пасьля ўсталёўкі праграмы на кампутар пачынаецца пачатковая індэксацыя — ініцыялізацыя, якая стварае індэкс усіх існых файлаў, па якіх магчымы тэкставы пошук. Адначасова з гэтым карыстальнік ужо можа шукаць па тым, што знойдзена. Вынікі запытаў адлюстроўваюцца на адмысловай старонцы ў браўзэры, згенэраванай лякальна самой праграмай. Выгляд старонкі аднолькавы, як і ў сеціўнага пошуку Google.
Google Desktop шукае па тэкставых дакумэнтах розных кшталтаў (фарматаў OpenDocument, Microsoft Office і звычайных), браўзэрнай гісторыі (Internet Explorer і Firefox), гутарках з розных прыладаў-камунікатараў (Google, Skype, MSN і іншых) і некалькіх тыпах мультымэдыя-файлаў. Іншыя фарматы дадаюцца да індэксу праз адмысловыя пашырэньні.[1]
Ініцыялізацыя мае адзін значны недахоп: падчас яе ўсталёўваецца абмежаваньне ў 100 000 файлаў. Між тым, калі карыстальнік стварае ці адчыняе нейкі файл, ён дадаецца ў індэкс.