Сьпіс палітычных партыяў Вялікабрытаніі
Палітычныя партыі Вялікабрытаніі:
Буйныя партыіРэдагаваць
Прадстаўлены у парляменцеРэдагаваць
Заснавана ў 1834 годзе на базе партыі торы. Налічвае 150 тысячаў сябраў (2014 г.). Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Выдае штомесячны часопіс «Conservative News», часопіс «Politics Today».
Заснавана ў 1993 годзе на базе Саюзу Анты-фэдэралістаў. Налічвае каля 32 тысячаў сябраў (2016). Зьяўляецца самай вялікай партыяй, якая выступае за выхад з Эўразьвязу. Нягледзячы на вялікую падтрымку электарату (каля 4 млн), мае ўсяго аднаго прадстаўніка ў Палаце Абшчын з-за Сыстэмы адноснай большасьці.
Утворана ў студзені 1988 году ў выніку зьліцьця Лібэральнай партыі (заснавана ў 1877 годзе) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (заснавана ў 1981 годзе). Да кастрычніка 1989 году называлася Сацыял-лібэральныя дэмакраты.
Заснавана ў 1900 годзе. З 1997 году знаходзіцца ва ўладзе. Выступае за стварэньне дынамічнай эканомікі, якая служыць інтарэсам грамадзтва, з моцнымі прыватным і дзяржаўнымі сэктарамі, за грамадзтва роўных магчымасьцяў, за дэмакратыю, якая гарантуе асноўныя грамадзянскія правы і за ахову навакольнага асяродзьдзя. Налічвае 405 тысячаў сябраў (1998), на правах калектыўнага сяброўства ў партыю ўваходзяць прафсаюзы і каапэратыўныя арганізацыі. Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Апэратыўнае кіраўніцтва ажыцьцяўляе Нацыянальны выканкам (25 чалавек).
Заснавана ў 1928 годзе. Налічвае звыш 20 тысячаў сябраў. Вышэйшы орган — Нацыянальная рада, засядаюць 4 разы ў год. Выступае за незалежнасьць Шатляндыі.
- Плайд Камры — Партыя Уэльсу
Заснавана ў 1925 годзен. Партыя валійскіх нацыяналістаў. Налічвае 10 тысячаў сябраў (1993). Выступае за самакіраваньне Валіі. Вышэйшы орган партыі — штогадовая канфэрэнцыя. Друкаваны орган — штомесячны часопіс «Welsh Nation» на ангельскай і валійскай мовах.
Заснавана ў 1905 годзе. Кіравала Паўночнай Ірляндыяй ў 1921-72 гг. Самая вялікая палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі. Падтрымлівае аб’яднаньне Паўночнай Ірляндыі зь Вялікабрытаніяй.
Партыі, прадстаўленыя на мясцовым, нацыянальным або міжнародным узроўніРэдагаваць
партыя | прадстаўніцтва | камэнтары | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
Парлямэнт Вялікабрытаніі | Парлямэнт Шатляндыі | Нацыянальная асамблея Ўэльсу | Асамблея Паўночнай Ірляндыі | Эўрапейскі парлямэнт | ||
Лейбарысты | 230 | 23 | 29 | N / A | 20 | Традыцыйна левая партыя (цяпер, хутчэй, бліжэй да цэнтру); у саюзе з прафсаюзамі; у цяперашні час падтрымлівае свабодны рынак, адышоўшы ад старой сацыялістычнай плятформы; падтрымлівае эўрапейскую інтэграцыю. |
Кансэрватары | 330 | 31 | 11 | 0 | 20 | Правацэнтрысцкая ці правая; падтрымлівае палітыку свабоднага рынку; выступае супраць эўрапейскай інтэграцыі. |
Лібэральныя дэмакраты | 9 | 5 | 1 | N / A | 1 | Традыцыйна цэнтрысцкая, зараз зрушылася ўлева. |
Дэмакратычная юніянісцкая партыя | 8 | N / A | N / A | 28 | 1 | Партыя за захаваньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі. |
Шатляндзкая нацыянальная партыя | 54 [1] | 63 | N / A | N / A | 2 | Левацэнтрысцкая партыя, якая выступае за незалежнасьць Шатляндыі. |
Шын Фэйн | 4 | N / A | N / A | 27 | 1 [2] | Irish Republican партыя ў Паўночнай Ірляндыі, падтрымлівае дэмакратычны сацыялізм. Выйграла 5 месцаў на выбарах у Парлямэнт, але не прымае ўдзелу ў яго пасяджэньнях. |
Плайд Камры — Партыя Уэльсу | 3 [1] | N / A | 11 | N / A | 1 | Левацэнтрысцкая партыя, якая выступае за незалежнасьць Ўэльса. |
Сацыял-дэмакратычная і Лейбарысцкая партыя | 3 | N / A | N / A | 12 | 0 | Легальная нацыяналістычная ірляндзкая партыя ў Паўночнай Ірляндыі зь левацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай арыентацыяй. |
Ольстэрская юніянісцкая партыя | 2 | N / A | N / A | 10 | 1 | Юніянісцкі партыя Паўночнай Ірляндыі, іншая палітычная сіла, якая выступае за добрыя адносіны паміж Ірляндыяй і Вялікабрытаніяй. |
Кааліцыя «Павага» | 1 | N / A | N / A | N / A | 0 | Левая партыя пацыфісцкай накіраванасьці, ідэалёгія — дэмакратычны сацыялізм. |
Independent Kidderminster Hospital and Health Concern | 1 | N / A | N / A | N / A | N / A | Партыя рэгіянальнага ўзроўню ў Кіддэрмінстэру. |
Шатляндская партыя зялёных | 0 | 6 | N / A | N / A | 0 | Экалягічная партыя з шатляндзкай нацыянальнай скіраванасьцю. |
Наперад, Уэльс | 0 | N / A | 1 | N / A | 0 | Сацыялістычная партыя Ўэльсу; супраць незалежнасьці Ўэльсу, але за аўтаномію. |
Партыя альянсу Паўночнай Ірляндыі | 0 | N / A | N / A | 7 | 0 | Зьвязаная з партыяй лібэрал-дэмакратаў. Імкнецца ліквідаваць падзел паміж каталікамі і пратэстантамі Паўночнай Ірляндыі. Мае нэўтральную пазыцыю па статусе Паўночнай Ірляндыі. |
Прагрэсіўная юніянісцкая партыя | 0 | N / A | N / A | 1 | 0 | Партыя ў Паўночнай Ірляндыі, якая мае сувязі зь лейбарыстамі. |
Зялёная партыя Паўночнай Ірляндыі | 0 | N / A | N / A | 1 | 0 | Экалягічная партыя ў Паўночнай Ірляндыі. |
Партыя за незалежнасьць Вялікабрытаніі | 0 | 0 | 0 | 0 | 10 | Партыя, якая выступае за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і свабодную рынкавую эканоміку. |
Зялёная партыя Англіі і Ўэльсу | 0 | N / A | 0 | N / A | 2 | Левацэнтрысцкая экалягічная партыя. |
Брытанская нацыянальная партыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 2 | Праварадыкальная палітычная партыя. |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б The Scottish National Party and Plaid Cymru work as a group in the House of Commons
- ^ Sinn Féin have one MEP from a UK constituency and another from the Republic of Ireland.