Лібэральныя дэмакраты (Вялікабрытанія)

Лібэральныя дэмакраты (па-ангельску: Liberal Democrats) — лібэральная[2] палітычная партыя ў Вялікабрытаніі. З часоў агульных выбараў 1992 году, за выключэньнем агульных выбараў 2015 году, яны былі трэцяй паводле велічыні палітычнай партыяй Вялікабрытаніі паводле колькасьці здыбытых галасоў. Партыя ладзіць два разы на год лібэральную дэмакратную канфэрэнцыю, на якой фармулюецца палітыка партыі, пры гэтым усе сябры партыі маюць права на галасаваньне[3][4]. Партыя ўваходзіла ў кааліцыйны ўрад Кансэрватыўнай партыі ў пэрыяд паміж 2010 і 2015 гады, а таксама супрацоўнічала з шатляндзкімі і ўэйлскімі партыямі ў мясцовых парлямэнтах. У 2015 годзе страціла падтрымку і пераарыентавалася на праэўрапейскую палітыку. Лічыцца спадкаемцай Лібэральнай партыі, якая дамінавала ў брытанскай палітыцы ў XIX і XX стагодзьдзях.

Лібэральныя дэмакраты
па-ангельску: Liberal Democrats
Дата заснаваньня 3 сакавіка 1988
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыял-лібэралізм[d], праэўрапеізм[d] і лібэралізм
Моладзевая арганізацыя Лібэральная моладзь[d]
Колькасьць 98 247[1]
Афіцыйны сайт libdems.org.uk (анг.)

Паводле свайго кірунку лібэральныя дэмакраты ёсьць цэнтралістамі[5], схіляючыся ў левы бок[6]. Ідэалягічна партыя абапіраецца як на лібэралізм, гэтак і сацыял-дэмакратыю. Ейныя прадстаўнікі заклікаюць да канстытуцыйнай рэформы, у тым ліку да пераходу ад мажарытарнай сыстэмы да прапарцыйнай. Партыя падкрэсьлівае сваю дзейнасьць на больш моцнай абароне грамадзянскіх свабодаў, то бок спрыяе больш лібэральнаму падыходу[7] да такіх пытаньняў, як то правы ЛГБТ, лібэралізацыі наркотыкаў, адукацыйнай палітыкі і крымінальнага правасудзьдзя. У эканоміцы партыя выступае за абарону рынкавай эканоміцы і дадатковыя выдаткі на сацыяльную абарону. Раней партыя выступала за пераход краіны на выкарыстаньне эўра, пашырэньне праграмаў аховы прыроды і выступала супраць удзелу краіны ў вайсковых апэрацыях, як то Ірацкая вайна.

Лібэральныя дэмакраты гістарычна маюць падтрымку ў Паўночнай Шатляндыі, на паўднёвым захадзе Лёндана, Паўднёва-Заходняй Ангельшчыны і Сярэднім Ўэйлзе. Сябры партыі ў большасьці належаць да сярэдняй клясы.

  1. ^ http://search.electoralcommission.org.uk/Api/Accounts/Documents/22744 — С. 25.
  2. ^ Nordsieck, Wolfram (2017). «United Kingdom». Parties and Elections in Europe.
  3. ^ «How is policy decided?». Liberal Democrats.
  4. ^ «Standing orders for Federal Conference — Glossary of terms». Liberal Democrats.
  5. ^ Mark Kesselman; Joel Krieger; William A. Joseph (2018). «Introduction to Comparative Politics: Political Challenges and Changing Agendas». Cengage Learning. — С. 71. — ISBN 978-1-337-67124-8.
  6. ^ Cassel-Piccot, Muriel (20.12.2014). «The Liberal Democrat Party: From Contender to Coalitionist». Revue LISA/LISA e-journal. Littératures, Histoire des Idées, Images, Sociétés du Monde Anglophone — Literature, History of Ideas, Images and Societies of the English-speaking World (vol. XII-n°8). — doi:10.4000/lisa.6954.
  7. ^ Hans Slomp (2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politics [2 volumes: An American Companion to European Politics»]. ABC-CLIO. — С. 343. — ISBN 978-0-313-39182-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць