Шатляндзкая нацыянальная партыя

шатляндзкая палітычная партыя

Шатляндзкая нацыянальная партыя (па-англа-шатляндзку: Scots National Pairty; па-гэльску: Pàrtaidh Nàiseanta na h-Alba) — нацыяналістычная і сацыял-дэмакратычная палітычная партыя Шатляндыі. ШНП кіруецца шатляндзкім нацыяналізмам і падтрымлівае кампанію руху да незалежнасьці Шатляндыі ад Вялікабрытаніі і сяброўства навастворанай краіны ў Эўрапейскім Зьвязе[2][3][4]. Партыя ёсьць найбуйнейшай палітычная партыяй Шатляндыі, маючы вялікую колькасьць месцаў ня толькі ў парлямэнце Шатляндыі, але і ў парлямэнце Вялікабрытаніі. Тым ня менш на агульнабрытанскім узроўні саступае Кансэрватыўнай і Лейбарысцкай партыям. Цяперашні лідэр партыі — Нікола Стэрджэн, якая займае пасаду першага міністра Шатляндыі з 20 лістапада 2014 году. ШНП была заснаваная ў 1934 годзе, а прадстаўніцтва ў парлямэнце Вялікабрытаніі мае з 1967 году[5]. Па вылучэньні асобнага парлямэнту Шатляндыі партыя звычайна займае другое месца. Паводле вынікаў выбараў у парлямэнт Шатляндыі 2011 году нацыяналісты ўпершыню атрымалі большасьць і сталі кіроўнай партыяй. У выніку партыя ў 2014 годзе ініцыявала рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі, які, аднак, праваліўся праз перамогу прыхільнікаў зьвязу Вялікабрытаніі. Партыя ёсьць сябрам Эўрапейскага свабоднага альянсу.

Шатляндзкая нацыянальная партыя
Выява лягатыпу
Лідэр партыі John Swinney[d]
Дата заснаваньня 7 красавіка 1934
Штаб-кватэра
Ідэалёгія шатляндзкая незалежнасьць[d], сацыял-дэмакратыя[d], шатляндзкі нацыяналізм[d] і праэўрапеізм[d]
Колькасьць 72 186[1]
Афіцыйны сайт snp.org (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць