Сьпіс нацыянальных паркаў Беларусі
сьпіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімэдыя
Нацыянальныя паркі ў адпаведнасьці з законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» ёсьць асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, абвешчанымі ў мэтах аднаўленьня ды (або) захаваньня ўнікальных, эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, іх выкарыстаньня падчас прыродаахоўнае, навуковае, асьветніцкае, турыстычнае, рэкрэацыйнае і аздараўленчае дзейнасьці[1].
Сьпіс нацыянальных паркаў Беларусі
рэдагаваць№ | Назва | Разьмяшчэньне | Плошча, га | Дата ўтварэньня | Краявід |
---|---|---|---|---|---|
1 | Белавеская пушча | Берасьцейская і Гарадзенская вобласьці | 85 200 | 1991 | |
3 | Нарачанскі | Менская, Віцебская й Гарадзенская вобласьці | 94 000 | 1999 | |
4 | Браслаўскія азёры | Віцебская вобласьць | 69 115 | 1995 | |
4 | Прыпяцкі нацыянальны парк | Гомельская вобласьць | 85 841 | 1996 |
Гісторыя
рэдагаваць- 1991 — запаведнік Белавеская пушча ператвораны ў нацыянальны парк.
- 1995 — створаны Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».
- 1996 — Прыпяцкі запаведнік ператвораны ў Нацыянальны парк Прыпяцкі, ягоная плошча павялічаная.
- 1999 — створаны Нацыянальны парк «Нарачанскі».
- Каля 2007 — павялічаная плошча Нацыянальнага парку «Белавеская пушча».