Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніі

артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніі складаецца з 7 аб’ектаў (на 2020 рок), што складае 0.6 % ад агульнае колькасьці (1199 на 2024[1]). Чатыры аб’екты ўключаныя ў сьпіс з культурных, тры — з прыродных крытэраў.

Паводле стану на 2020 рок яшчэ 17 аб’ектаў на тэрыторыі Кеніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[2]. Кенія ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 5 чэрвеня 1991 року[3]. Першыя два аб’екты былі занесеныя ў сьпіс у 1997 року на 21-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[4].

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Нацыянальны парк і лясы гары Кенія   Цэнтральная правінцыя і Ўсходняя правінцыя 1949 800; 1997;
vii, ix
Парк займае тэрыторыю вакол гары Кенія вышынёй 5199 м і зьмяшчае 12 ледавікоў.
Нацыянальныя паркі на возеры Туркана   Рыфт-Валей, Усходняя правінцыя 1973 801; 1997;
viii, x
Туркана — найвялікшае салёнае возера Афрыкі з унікальнай фаўнай і флёрай. Тут памнажаюцца нільскія кракадзілы, гіпапатамы і некаторыя атрутныя зьмеі.
Старажытнае места Ляму   Прыбярэжная правінцыя XVI стагодзьдзе 1055; 2001;
ii, iv, vi
Ляму — найстаражытнейшае паселішча суахілі, пабудаваны ў каралавым камяні і мангравых лясох. Значнае месца вывучэньня культуры суахілі і мусульманаў.
Сьвятыя гаі каля каяў міджыкенда   Прыбярэжная правінцыя XVI стагодзьдзя — 1940-я 1231; 2008;
iii, v, vi
Адзінаццаць лясоў працягласьцю 200 км па ўзьбярэжжы Кеніі. Захаваліся рэшткі вёсак (кая), збудаваных народам міджыкенда ў XVI стагодзьдзі.
Азёры Вялікай рыфтавай даліны   Рыфт-Валей 1060; 2011;
vii, ix, x
Тры возеры Вялікай рыфтавай даліны: Багорыя, Накуру і Эльментэйта. Надзвычайная разнастайнасьць птушак, у тым ліку трынаццаць відаў пад пагрозай выміраньня.
Крэпасьць Ісуса   Мамбаса 1593—1596 1295; 2011;
iii, v
Фартэцыя, збудаваная партугальцамі дзеля абароны Мамбасы. Выгляд крэпасьці нагадвае рэнэсансную ідэю, што чалавечае цела ідэальна прапарцыйнае
Археалягічны аб’ект Тхімліч Ахінга   Ньянза XVI стагодзьдзе 1450; 2018;
iii, iv, v
Выбітны прыклад традыцыі бязросчынных мураваных агароджаных паселішчаў, якія служылі фортам для грамадаў і скаціны, тыповых у басэйне возера Вікторыя ў XVI—XX стагодзьдзях.

Кандыдаты ў сьпіс

рэдагаваць

У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Кеніі ў якасьці кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў сьпіс кандыдатаў.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Старое места Мамбасы   Мамбаса XVIII стагодзьдзе 883; 1997; i, ii, iii, iv
Нацыянальны парк возера Накуру   1344; 1999
Возера Найваша   Накуру 1345; 1999
Нацыянальны парк возера Багорыя
Старое места Геды
Астраўны комплекс МфанганаРусінга
Вялікая рыфтавая даліна — ірыгацыйная сыстэма канаваў пакату Мараквэта
Культурны ляндшафт Тхімліх Ахінга
Вялікая рыфтавая даліна — дагістарычная мясьціна Алёргесайлье
Абэрдарскія горы
Узьбярэжныя лясы Ўсходняй дугі (нацыянальны парк Арабука Сакоке і запаведнік Шымба Хілс)
Лес Какемега
Лясны запаведнік гары Меру
Нацыянальны парк гары Кенія/Лес/Ахоўная зона Лева (пашырэньне)
Вялікая рыфтавая даліна — нацыянальны парк Вароты пекла
Вялікая рыфтавая даліна — Масаі Мара
Вялікая рыфтавая даліна — сыстэма азёраў
Экасыстэма лясоў і дэльты Таны
Нацыянальныя паркі Цава і хрыбту Чыулу

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 12 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 12 сакавіка 2020 г.
  3. ^ The States Parties — Kenya (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  4. ^ WH Committee: Report of the 21th Session, Naples 1997 (анг.). UNESCO World Heritage Centre (13 сьнежня 2001). Праверана 29 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў