Сьвяты Сава
Сьвяты Сава (па-сэрбску: Свети Сава) — адзін з самых шанаваных сьвятых Сэрбскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзяяч свайго часу.
Сьвяты Сава | |
Дата нараджэньня | 1169 або каля 1174[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 студзеня 1236[2] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Занятак | агіёграф, сьвятар, пісьменьнік, дыплямат |
Бацька | Стэфан Неманя[d] |
Маці | Анастасія Сербская[d] |
Подпіс | |
Дзейнасьць
рэдагавацьУ 1208 г. Сьвяты Сава вяртаецца ў Сэрбію, каб спыніць грамадзянскую вайну паміж старэйшымі братамі Стэфанам II Неманічам і Вуканам Зэцкім. Стварыў аўтакефальную (незалежную) Сэрбскую праваслаўную царкву і стаў яе першым арцыбіскупам ў 1219 годзе. У 1233 г. перадаў гэтую пасаду свайму вучню Арсэнію Срэмскаму.
Перад сьмерцю зьдзейсьніў паломніцтва ў Ерусалім. У Палестыне ён заснаваў манастыр Сьвятога Арханёла і лякарню для праваслаўных паломнікаў. Вяртаючыся, праяжджаў праз Баўгарыю. Там і памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў баўгарскай сталіцы Тырнава. Пляменьнік сьв. Савы сэрбскі кароль Уладзіслаў (зяць баўгарскага цара Асэна), праз год перанёс яго рэліквію з Тырнава ў манастыр Мілешэва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.spc.rs/sr/sveti_sava_prvi_arhiepiskop_prosvetitelj_srpski
- ^ Saint Sava // Encyclopædia Britannica (анг.)