Сьвятлана Макаравіч
Сьвятлана Макаравіч (па-славенску: Svetlana Makarovič; 1 студзеня 1939, Марыбор, Каралеўства Югаславія) — югаслаўская і славенская паэтка, пісьменьніца, публіцыст, акторка, выканаўца сваіх песень. Была прызнаная «Першай лэдзі славенскай паэзіі».
Сьвятлана Макаравіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1 студзеня 1939 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, сьпявачка, акторка, паэтка, дзіцячая пісьменьніца, тэатральная акторка, ілюстратарка |
Мова | славенская[1][2] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаці Сьвятланы была зь сям’і перакананых каталікоў, таму пасьля таго, як яна выйшла замуж за ваяўнічага атэіста, бацькі пазбавілі яе ўсёй спадчыны. Вучачыся ў цяжкіх пасьляваенных умовах, Сьвятлана не пасьпявала па многіх школьных прадметах, за выключэньнем расейскай мовы і заняткаў на фартэпіяна. У падлеткавым узросьце паступіла ў школу мастацтваў, але неўзабаве яе адтуль адлічылі за непасьпяховасьць. Пазьней у Любляне яна вывучылася на выхавальніцу і была разьмеркавана ў інтэрнат для дзяцей-вар’ятаў, аднак зьбегла адтуль і вырашыла для сябе, што ўласных дзяцей у яе ніколі ня будзе.
Першыя свае вершы Маркавіч напісала ў сямнаццацігадовай узросьце. У 18 гадоў пачала займацца псыхалёгіяй, але кінула яе неўзабаве пасьля разводу бацькоў і стала падпрацоўваць выступамі ў кавярнях і курортных гатэлях. Да 20 гадам яна была заручаная, аднак непасрэдна перад вясельлем зьбегла і некаторы час жыла, блукаючы, па яе ўласным прызнаньні, «як вандроўная кошка».
У 1964 годзе Макаравіч апублікавала свой першы зборнік вершаў «Змрок» (па-славенску: Somrak). Пасьля гэтага ў Сьвятланы завязаўся бурны раман з паэтам і драматургам Грэгарам Стрнішэй, які быў старэйшы за яе на 10 гадоў. Нягледзячы на гэта, яна працягвае весьці даволі бядотны лад жыцьця, жыла за кулісамі тэатру, у які яе прывёў Грэгар, дапамала яму пісаць драмы і нават выконвала галоўную ролю ў 1968 годзе ў спэктаклі, які стаў гітом. Аднак у сувязі зь беспартыйнасьцю Макаравіч не атрымлівае больш шанцаў праявіць свой акторскі дар.
Некаторы час Макаравіч пражыла ў аўстрыйскім Граце, куды яе запрасіў знаёмы прафэсар славістыкі. Там яна, спрабуючы зарабіць на ўласную кватэру, выкладала коміваяжорам славенскую мову, са студэнтамі ставіла радыёпастаноўкі, зьнялася ў кіно.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ Makarovič, Svetlana // CONOR.SI
Літаратура
рэдагаваць- Dragica Haramija, Pregled sodobne slovenske mladinske proze, Jezik in slovstvo, 2005, let. 50, številka 3–4
- Enciklopedija Slovenije 6, Mladinska knjiga, 1992
- Ilc, Andrej: Svetlana Makarovič, Slovenska sekcija IBBY, Ljubljana, 1998
- mag. Darja Lavrenčič Vrabec (Center za mladinsko književnost in knjižničarstvo, Mestna knjižnica Ljubljana): Bibliografija knjižnih izdaj za otroke in mladino Svetlane Makarovič (iz knjige Svetlanine pravljice), Miš, 2008
- Matjaž Hočevar: Bibliografija Svetlane Makarovič (iz knjige Bo žrl, bo žrt), Založba Mladinska knjiga, 1998
- Novak-Popov, Blažić, Rupert, Svet, svet Svetlana: Razstavna dvorana NUK, 2009