Ева Вежнавец
Е́ва Вежнаве́ц, сапр. Сьвятла́на Курс (нар. ў в. Загальле, Любанскі раён) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Ева Вежнавец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1972[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка, празаік, перакладніца |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацавала ў «Нашай Ніве», потым 13 гадоў на «Эўрарадыё». Жыве ў Польшчы. У 2020 годзе стала дапамагаць сталым людзям у сувязі з пандэміяй каранавірусу[2].
Творчасьць
рэдагавацьУ першым нумары часопісу «Аrche» ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданьне «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе ў Кнігарні Нашай Нівы выйшаў зборнік апавяданьняў «Шлях дробнай сволачы»[3]. У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданьне «Параска і яе чорны бык», не пад псэўданімам, а пад сапраўдным прозьвішчам[4].
У 2020 годзе выйшла кніга «Па што ідзеш, воўча?»[5]. У 2021-м кніга ўвайшла ў кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Гедройца за лепшую кнігу Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Vežnavec, Jeva // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «Старасьць прыходзіць, як зіма». Як беларуская журналістка і пісьменьніца стала апякункай для старых палякаў
- ^ Вышел сборник рассказов Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»(недаступная спасылка), Белорусскіе Новості
- ^ Святлана Курс, раней Ева Вежнавец, упершыню апублікавала апавяданне пад сваім імем, Наша Ніва, 20.06.2015
- ^ Чаго чакаць ад выдавецтва, якое адкрывае Святлана Алексіевіч?, 34mag.net 14.01.2020
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ева Вежнавец на Беларускай Палічцы