Сьвятлана Ўсовіч

беларуская лёгкаатлетка

Сьвятлана Ўсовіч (нарадзілася 14 кастрычніка 1980 году, в. Засоўе, Лагойскі раён) — беларуская лёгкаатлетка (бег). Старэйшая сястра беларускай лёгкаатлеткі Ілоны Ўсовіч.

Сьвятлана Ўсовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяСьвятлана Віктараўна Ўсовіч
Нарадзілася14 кастрычніка 1980 (44 гады)
в. Засоўе, Лагойскі раён, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябег (400 м, 800 м)
Узнагароды і мэдалі
1 Чэмпіянат Эўропы 2012
2 Чэмпіянат сьвету 2004
2 Чэмпіянат Эўропы 2005
2 Чэмпіянат Эўропы 2006
1 Чэмпіянат Эўропы 2007
2 Чэмпіянат сьвету 2008

Кар’ера

рэдагаваць

На Алімпіядзе 2004: 400 м — 14-я, 4×400 м — 9-я, Алміпіядзе 2008: 4×400 м — 4-я (вынік ануляваны праз допінг). У эстафэце 4×400 м: срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету 2004, чэмпіянату Эўропы 2006, чэмпіянату Эўропы 2008, чэмпіёнка Эўропы 2002, 2007. У бегу на 400 м: срэбраны прызэр чэмпіянту Эўропы 2005. У бегу на 800 м на чэмпіянаце сьвету 2007 — 6-я.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 400 мэтраў, дзе ў папярэднім раўдзе заняла 26 месца і ў паўфінал не патрапіла[1].

У лістападзе 2016 году вынікі Сьвятланы на Алімпіядзе-2008 (23 месца на дыстанцыі 800 м, 4 месца ў эстафэце 4×400 м) былі ануляваныя праз допінг[2].