Брыгіта Швэдзкая

(Перанакіравана з «Сьвятая Брыгіта»)

Брыгіта Швэдзкая, або Біргіта (па-швэдзку: Birgitta Birgersdotter, каля 1303, Фінста, Швэцыя — 23 ліпеня 1373, Рым, Італія) — каталіцкая сьвятая, заснавальніца ордэну брыгітак, апякунка Эўропы.

Брыгіта Швэдзкая
Birgitta Birgersdotter
Брыгіта Швэдзкая
Брыгіта Швэдзкая
Сьвятая
Нарадзілася прыкладна 1303
Фінста, Швэцыя
Памерла 23 ліпеня 1373
Рым, Італія
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваная 7 кастрычніка 1391, у Рыме папам рымскім Баніфацыюсам IX
Дзень памяці 23 ліпеня
Патрон Швэцыі
Атрыбуты апранутая ў абэдысу
birgitta.vadstena.se (швэд.)

Брыгіта нарадзілася каля 1303 году ў арыстакратычнай швэдзкай сям’і, яе бацька, Біргер Пэтэрсан, быў кіраўніком адной з буйных і значных швэдзкіх абласьцей — Уплянду. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага рыцара Ўльфа Гудмарсана, у сямейным жыцьці мела зь ім 8 дзяцей, адна з дачок Брыгіты была пазьней праслаўлена, як Сьвятая Катарына Вадстэнская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго разьвесьціся з жонкай. Не пасьпеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго сьмерці Брыгіта і яе сям’я лічыла павіннай каралеву.

Біяграфія

рэдагаваць

Нягледзячы на ​​тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяродзьдзі, Брыгіта зь юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасьцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.

У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасьля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.

Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швэцыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімэнт VI з Авіньёну адхіліў прашэньне Брыгіты.

У 1349 Брыгіта паехала ў Рым, дзе жыла да самай сьмерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыцьцём і сваёй міласэрнасьцю.

 
Скрыня з прахам Сьвятой Брыгіты ў Вадстэнскай кляштарнай царкве

Кананізацыя

рэдагаваць

У 1391 годзе яна была кананізаваная Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Эўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Сьв. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць