Япіскап Сьвятаслаў (сьвецкае імя — Вячаслаў Логін; нарадзіўся 26 лістапада 1964 году, Чарнігаў) — беларускі рэлігійны дзяяч, япіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; з 11 траўня 2008 году — Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі, прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Япіскап Сьвятаслаў
8-ы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
11 траўня 2008 —
Абраньне11 траўня 2008
ЦаркваБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква
ПапярэднікІзяслаў

АдукацыяПраваслаўны калегіюм сьвятога апостала Андрэя (Вініпэг, правінцыя Манітоба, Канада; 2000)
Прафэсіяінжынэр (1986)
Дзейнасьцьсьвятар, інжынэр
Сапраўднае імяВячаслаў Вячаслававіч Логін
Нарадзіўся26 лістапада 1964 (60 гадоў)
Чарнігаў, Украінская ССР, СССР
БацькаВячаслаў Логін
МаціЛюдміла Сіз
Прыняцьце сьвятога сану27 жніўня 2000
Прыцяцьце манаствалюты 2008
Япіскапская хіратонія11 траўня 2008

Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 26 лістапада 1964 году ў Чарнігаве (Украіна) у сям’і інжынэраў Вячаслава Логіна і Людмілы Сіз. Радавод паходзіць з Наваградчыны. Дзед Андрэй Логін і ягоны брат Язэп былі беларускімі фальклярыстамі, расстраляныя ў 1930-я гады. Дзед па лініі маці — Даніла Сіз у 1930-я гады скончыў Гомельскі чыгуначны тэхнікум.

З 1986 году пасьля сканчэньня Кіеўскага політэхнічнага інстытуту працаваў інжынэрам.

Сьвятарская дзейнасьць

рэдагаваць

У 1994—1999 гады навучаўся ў Кіеўскай духоўнай сэмінарыі, пасьля сканчэньня яе, у 1999—2000 гадах навучаўся на Тэалягічным факультэце Манітобскага ўнівэрсытэту (Праваслаўны Калегіюм Сьв. Ап. Андрэя ў Вініпэгу, Канада).

27 жнівеня 2000 году рукапакладзены ў сан дыякана, а 17 сьнежня 2000 году — у сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (Канада) і прызначаны на гэтую ж парафію. У 2002—2007 гадах служыў настаяцелем Парафіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці БАПЦ у г. Гайлэнд Парк (штат Нью-Джэрзі, ЗША). У 2005—2006 гадах выконваў абавязкі настаяцеля Катэдры Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку. З 2007 году — настаяцель Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. У кастрычніку 2006 году Царкоўнаю Радаю БАПЦ аднагалосна абраны кандыдатам у япіскапы. У лютым 2008 году прымае манашы пострыг зь імем Сьвятаслаў у манастыры Сьв. Чатырох Эвангелістаў (УАПЦ у ЗША) у г. Г’юстан (штат Тэхас, ЗША). 24 лютага 2008 году ў Катэдры Сьв. Ап. Андрэя Першазванага ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША) архіяпіскапам Аляксандрам (УАПЦ у ЗША) узьведзены ў сан ігумена і архімандрыта.

11 травеня 2008 году герархамі Ўкраінскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы ў ЗША (радавод хіратоніяў якое ідзе ад УАПЦ у часе 2-е сусьветнае вайны) — арх. Аляксандрам і яп. Макарыясам, з удзелам яп. Паісія (УПЦ Кіеўскі Патрыярхат) хіратанізаваны на япіскапа Наваградзкага і Паўночна-Амэрыканскага БАПЦ за Боскаю літургіяй на парафіяльнае сьвята ў Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку, і Царкоўнаю Радаю БАПЦ абраны Адміністратарам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць