Сьвятаслаў Коўш
Сьвятаслаў Коўш (25 сьнежня 1916, Разань — 5 лістапада 1997, Саўт-Рывэр, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.
Сьвятаслаў Коўш | |
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1916 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1997 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
Бацька | Аляксандар Коўш |
Нарадзіўся ў сям’і беларускіх бежанцаў, выхадцаў з Вялейскага павету, сын праваслаўнага сьвятара Аляксандра Коўша. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі (1934). Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Сябра Беларускага студэнцкага саюзу.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту пасьвячоны ў дыяканы. Быў псаломшчыкам у вёсцы Засульле (цяпер Стаўбцоўскі раён). З 1939 года завуч сярэдняй школы ў Стаўбцоўскім раёне.
Падчас 2-ой сусьветнай вайны быў старшынёй Клецкага павету (1941—1944). З 1944 году ў нямеччыне, камэндант беларускага лягеру для перамешчаных асоб у Ватэнштэце, арганізаваў беларускую гімназію імя М. Багдановіча і пачатковую школу.
З 1949 года жыў у ЗША. 6 ліпеня 1969 году высьвячаны на сьвятара. У 1969—1977 гадах — настаяцель беларускага прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк).
З 1970 года сябра эпархіяльнай рады Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амэрыкі і Канады. У 1976—1786 гадах — настаяцель прыхода Сьв. Ефрасіньні Полацкай у г. Саўт-Рывэр (штат Нью-Джэрсі).
З 1977 году выбраны адміністратарам беларускіх праваслаўных прыходаў ЗША і Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату.
У 1976—1988 гадах старшыня Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту і рэдактар праваслаўнага часопісу «Царкоўны Сьветач».
Выдаваў «Беларускі праваслаўны каляндар». Аўтар кнігі баляд і прозы «Русалчына баляда», аповесьці «На дарогах вайны» і інш.
Пахаваны на беларускіх праваслаўных могілках у г. Саўт-Рывэр.[1]
Публікацыі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1993.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006.