Сыктыўкар (гарадзкая акруга)

Меская акруга Сыктыўка́р (па-расейску: Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Сыктыўкарская гарадзкая акруга
рас. Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус меская акруга
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Сыктыўкар
Дата ўтварэньня 2006
Глава адміністрацыі Мікалай Курсакоў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 235 845 чал.[1]
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 152 км²
Месцазнаходжаньне Сыктыўкарскай гарадзкой акругі
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 8212
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Акруга разьмешчаная на паўднёвым усходзе Комі. Мяжуе з Сыктыўдзінскім раёнам, тэрыторыя якога поўнасьцю атачае тэрыторыю акругі. Плошча акругі складае 152 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Вычагда й Сысала.

У склад акругі ўваходзяць горад Сыктыўкар, пгт Красназатонскі, Верхняя Максакаўка, Седкыркешч і сёлы Выльтыдор, Трохазёрка, Верхні Мыртыю.

Гісторыя

рэдагаваць

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва. З 1921 году тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Сысольскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), а з 1936 году — ў Сыктыўкарскі раён Комі АССР.

Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 235 845 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт

рэдагаваць

Праз акругу праходзіць траса фэдэральнага значэньня Р-176 «Вятка», якая злучае Сыктыўкар і Кіраў. Маецца адгалінаваньне Паўночнае чыгункі, якое зьвязвае Сыктыўкар зь мястэчкам Мікунь.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць