Сураскі замак
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Сураскі замак
| |
Замчышча з боку Дзьвіны, 1893 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сураж |
Каардынаты | 55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д. / 55.40861° пн. ш. 30.72167° у. д.Каардынаты: 55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д. / 55.40861° пн. ш. 30.72167° у. д. |
Заснавальнік | Жыгімонт Аўгуст |
Дата заснаваньня | 1563 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сураскі замак | |
Сураскі замак на Вікісховішчы |
Сураскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Стылізаваная выява замка зьмяшчаецца не гербе Суражу.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляны замак у Суражы збудавалі ў 1563 годзе на загад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Будаваньнем замка кіраваў ваявода віцебскі Стэфан Збараскі.
У 1616 і 1654 гадох замак захоплівалі маскоўскія войскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Сураж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак перастаў існаваць.
Архітэктура
рэдагавацьДраўляны замак атачаўся земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.
На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сьцены замка бязь вежаў і два масты цераз роў. Па 1765 годзе замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000307 |
- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8