Сольна (камуна)
(Перанакіравана з «Сульна (камуна)»)
Сольна (па-швэдзку: Solna kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольме. Мяжуе з камунамі Стакгольмам, Сундбюбэргам, Салянтунай і Дандэрудам. Плошча 20,01 км² — адна з найменшых паводле плошчы камунаў Швэцыі (288 месца з 290). Насельніцтва на 30 верасьня 2017 году — 79 328 чалавек.
Камуна Сольна | |
Solna kommun | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Лэн | Стакгольм |
Статус | грамада Швэцыі |
Уваходзіць у | Вялікі Стакгольм[d], Q61633522? і Уплянд[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сольна[d] |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1971[1] |
Кіраўнік | Pehr Granfalk[d][2] |
Афіцыйныя мовы | швэдзкая мова і фінская мова |
Насельніцтва (2017) | 79 328 чалавек |
Шчыльнасьць | 4112,39 чал./км² |
Плошча | 20,01 км² |
Камуна Сольна (побач са Стакгольмам) на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад старашвэдзкага Solnø — даслоўна «Сонечны востраў».
Эканоміка
рэдагавацьСольна адна зь нямногіх камунаў Швэцыі, у якіх колькасьць рабочых месцаў перавышае колькасьць насельніцтва. Найбуйнейшымі работадаўцамі зьяўляюцца:
Славутасьці
рэдагаваць- Палац Гага — даўняя рэзыдэнцыя швэдзкіх каралёў, месца народзінаў Карла XVI Густава, з 2010 — афіцыйная рэзыдэнцыя кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніеля
- Парк Гага
- Каралеўскі палац Ульрыксдаль
- Палац Карлбэрг
- Friends Arena — стадыён, адкрыты ў 2012 годзе, хатні стадыён для нацыянальнай каманды Швэцыі па футболе і клюбу АІК
- Паўночныя могілкі
Асобы
рэдагаваць- Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі, нарадзіўся ў Сольне
- Вікторыя — кронпрынцэса Швэцыі, жыве ў Сольне
- Прынц Даніель — жыве ў Сольне
- Эстэльле — швэдзкая прынцэса, дачка кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніеля, нарадзілася ў Сольне
- Торстэн Флінк — швэдзкі актор, музыка й рэжысэр, нарадзіўся й вырас у Сольне
- Робэрт Ўэлз — швэдзкі кампазытар, вырас у Сульне
- Крыстэр Пэтэрсан — злачынца, адзін з асноўных падазроных у забойстве Ўляфа Пальмэ, нарадзіўся й памер у Сольне
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Andersson P. Sveriges kommunindelning 1863-1993 (шв.) — Mjölby: Draking, 1993. — 132 с. — ISBN 978-91-87784-05-7
- ^ Förtroendemannaregister, Kommunstyrelsen — камуна Сульна.