Субо́ч (па-летувіску: Subačius) — горад у паўночнай Летуве, у Купішкаўскім раёне Панявескага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Субоч аддалены ад Купішак на 14 км. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога ДзьвінскПанявеж, акрамя гэтага зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Радзівілішкі — Дзьвінск. Субоч разьмешчаны на ўзьбярэжжы ракі Субочу.

Субоч
лет. Subačius
Субоч
Першыя згадкі: 1837
Горад з: 1958
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Купішкаўскі
Насельніцтва: 1068 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-40033
Геаграфічныя каардынаты: 55°46′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.767° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.767; 24.75Каардынаты: 55°46′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.767° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.767; 24.75
Субоч на мапе Летувы
Субоч
Субоч
Субоч
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

ГісторыяРэдагаваць

Упершыню Субоч узгадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасьля таго як празь яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзьвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка разьвівацца. У пачатку ХХ стагодзьдзя, Субоч стаў валасным цэнтрам. У 1958 годзе Субоч атрымаў статус гораду.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Субочсховішча мультымэдыйных матэрыялаў