Пэон
Пэо́н — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у мэтрычным вершаваньні) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у сілаба-танічным вершаваньні) складоў. Націск (доўгі склад) у пэоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацьвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пэоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзьнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |