Станіслаў Нямцэвіч
Станіслаў Урсын-Нямцэвіч (па-польску: Stanisław Ursyn Niemcewicz) (1753—1817) гербу Равіч — пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, гарадзенскі губэрнатар.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1753[2][3][4][…] |
Памёр | 22 лістапада 1817[3][5] |
Род | Нямцэвічы[d] |
Бацькі | Францішак Урсын-Нямцэвіч[d] Ганна з Карытынскіх[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Кленіках (Клейнікі пад Берасьцем). Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх. Брат Юльяна Юстына Нямцэвіча.
1768—1773 — вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве.
1773 — падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай прымаў удзел у камісіі па вызначэньні новай мяжы паміж ВКЛ і Расеяй.
1776 — выконваў функцыі рэгента справаў літоўскіх пры Вайсковым дэпартамэнце Пастаяннай Рады.
1781—1782 — быў дэпутатам на Літоўскім Трыбунале ад Берасьцейскага ваяводзтва.
1782 — быў паслом ад Берасьцейскага ваяводзтва на Сойме ў Варшаве.
На Сойме 1786 г. Нямцэвіч выбраны ў склад Пастаяннай Рады і ў 1786—1788 гг. працаваў у Дэпартамэнце паліцыі.
У 1790 абраны на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Берасьцейскага павету.
У 1791 г. выконваў функцыю соймавага судзьдзі. Канстытуцыю 3 мая 1791 г. прыняў не адразу. Разам з паслом Ваўжэцкім падрыхтаваў праект рэформы заканадаўства вольных гарадоў Рэчы Паспалітай, які быў прыняты 27.06.1791 г. як «Ostrzeżenie wzgliędem egzekucji prawa o miastach… wolnych…».
У 1791—1792 — уваходзіў у склад камісіі па справах Курляндыі. Браў чынны ўдзел у вайне з Расеяй у 1792 г., як кіраўнік 32 харугвы, ІІ брыгады Нарадовай Пяцігорскай кавалерыі. Браў непасрэдны ўдзел у бітве пад Мірам (11.06.1792 г.).
Паўстаньне 1794 г. сустрэў у Варшаве. У траўні-ліпені займаўся агітацыяй і арганізацыяй ваяводзкай міліцыі ў Берасьцейскім ваяводзтве.
У 1795 г. уваходзіў у склад камісіі па «ліквідацыі захопаў і крыўд», учыненых войскамі Суворава.
1801—1807 — маршалак Гарадзенскай губэрні.
У 1806 прадставіў Адаму Чартарыскаму праект «Myśli względem ziem litewskich i ruskich», у адпаведнасьці зь якім прапаноўваў распачаць агітацыю сярод жыхароў былой Рэчы Паспалітай выступіць збройна супраць французаў, за што польскія й літоўскія (беларускія) землі атрымлівалі б аўтаномію ў складзе Расеі, зь вяртаньнем Канстытуцыі 3 траўня. Аднак Аляксандар І не падтрымаў гэты праект.
У 1809—1810 — выехаў углыб Расеі.
У 1816 стаў цывільным гарадзенскім губэрнатарам.
Да канца жыцьця верыў у аб’яднаньне Польшчы і Літвы ў адну дзяржаву. Быў ганаровым сябрам масонскай ложы «Вэнзэль адзінства».
Памёр 22.11.1817.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ Stanisław Ursyn Niemcewicz // NUKAT — 2002.
- ^ а б Stanisław Niemcewicz (Ursyn Niemcewicz) h. Rawicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Stanisław Ursyn Niemcewicz // MAK (пол.)
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 162. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
рэдагаваць- Szczygielski Wacław. Niemcewicz Stanisław. Polski słownik biograficzny. Tom 22, Wrocław-Kraków, 1977.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Генэалёгія (пол.)