Станіслаў Гнядзько
Станіслаў Гнядзько (нарадзіўся 7 студзеня 1987 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Станіслаў Гнядзько | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004 | Дынама-Юні[d] | 5 (0) |
2005 | Маладэчна-2018 | 18 (0) |
2006—2007 | Тарпэда-БелАЗ | 27 (0) |
2008—2009 | Белшына | 35 (0) |
2010 | Хваля | 12 (1) |
2010 | Верас[d] | 13 (0) |
2011 | Гарадзея | 18 (1) |
2012 | Мікашэвічы | 26 (0) |
2013—2014 | Слуцак | 44 (2) |
2015 | Смаргонь | 16 (0) |
2015 | Алашкерт | 12 (0) |
2016—2017 | Хваля | 49 (2) |
2018 | Ліда | 24 (1) |
2019—2020 | Мікашэвічы | 39 (1) |
Зборныя | ||
2007 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў менскім «Дынама-Юні», а з 2006 году гуляў за дубль жодзінскага «Тарпэда», часам зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», зь якой у наступным сэзоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клюбам не вярнуўся ў Найвышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сэзонаў гуляў за розныя клюбы. У сэзоне 2013 году стаў гульцом «Слуцку». Разам з гэтым клюбам здабыў перамогу ў Першай лізе, і ў сэзоне 2014 году гуляў за «Слуцак» у Найвышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сьнежні 2014 году скасаваў кантракт з случакамі[2].
У студзені 2015 году падпісаў кантракт з армянскім клюбам «Алашкерт»[3]. У ліпені 2015 году перайшоў у «Смаргонь»[4]. У лютым 2016 году падпісаў кантракт зь пінскай «Хваляй»[5], якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў сэзоне[6]. У сэзоне 2017 году гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе.
У лютым 2018 году перайшоў у клюб «Ліда»[7]. У лідзкай камандзе быў трывалым гульцом першага складу. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году пакінуў клюб[8]. У студзені 2019 году стаў гульцом жыткавіцкага клюбу ЮАС[9], але ў красавіку падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[10]. У жніўні 2020 году паводле справы аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады[11].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смаргонь | 2015 | Першая ліга | 16 | 0 |
Хваля | 2016 | Другая ліга | 23 | 0 |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 24 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Stanislav Gnedko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко
- ^ Гнедько продолжит карьеру в Армении (рас.)
- ^ Кривобок и Гнедько перешли в «Сморгонь», 3 игрока находятся на просмотре (рас.)
- ^ Гнедько перешел в «Волну» (рас.)
- ^ Станислав Гнедько - лучший футболист "Волны" сезона-2016 Архівавана 12 лістапада 2016.
- ^ Гнедько и Шидловский подписали соглашения с «Лидой» (рас.)
- ^ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ^ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды"
- ^ Гнедько стал игроком «Гранита» (рас.)
- ^ Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)