Ян Канты Любанскі (па-польску: Jan Kanty Lubański, 1820, маёнтак Любань, цяпер Вялейскі раён15 жніўня 1882, тамсама) — буйны земляўласьнік, уладальнік маёнтку Любань, банкір, грамадзкі дзеяч і філянтроп, маршалак шляхты ашмянскай. З роду гербу Гжымала (па-польску: Grzymała)

Ян Канты Любанскі
Дата нараджэньня 1820
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 жніўня 1884(1884-08-15)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак банкір
Бацька Ян Любанскі[d]
Маці Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d]
Дзеці Яўстах Любанскі[d] і Аляксандр Янавіч Любанскі[d]
Герб Гжымала

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Вучыўся ў Мітаве, потым у Бэрліне. Калі яму ня споўнілася яшчэ 20-ці год, памёрлі яго бацькі і ён вымушаны быў вярнуцца ў родны маёнтак Любань. З 1852 па 1859 год быў маршалкам шляхты ашмянскай, у 1872 годзе абраны дырэктарам Зямянскага банку ў Вільне, таксама выконваў функцыі дырэктара Віленскага Гандлёвага банку. Быў паважаны за актыўную грамадзкую дзейнасьць і філянтропію, а таксама — як абаронца шляхецкай уласнасьці земскай.

Памёр 15 жніўня 1884 году ў сваім маёнтку Любань. Пахаваны ў сямейным склепе на старых каталіцкіх могілках (Гарадзішча), каля Вялейкі.

Сям’я рэдагаваць

  • Бацькі: Ян Любанскі і Тэкля (з Прушынскіх) Любанская.
  • Жонка: Аляксандра Сулістроўская.
  • Дзеці: Аляксандар Ян Любанскі (спадчыньнік маёнтку Любань, галоўны фундатар пабудовы касьцёлу ў Вялейцы) і Яўстах Любанскі (уладальнік Лошыцкага маёнтку (зараз ўскраіна Менску) і чалец камітэту па будаўніцтве касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены ў Менску).

Літаратура рэдагаваць

  • Jan Kanty Lubański (Wspomnienie pośmiertne), „Tygodnik Ilustrowany” 1884, nr 97, s. 289–290.