Ю́рай Мі́гаш (па-славацку: Juraj Migaš; 13 чэрвеня 1957, Прашаў — 30 жніўня 2015) — чэхаславацкі і славацкі дыплямат, колішні амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.

Юрай Мігаш
2005 — 2009
Наступнік Peter Weiss[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1957(1957-06-13)[1]
Памёр: каля 30 жніўня 2015(2015-08-30)[2] (58 гадоў)
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

У 1976—1983 навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГІМО). У 1985 атрымаў доктарскую ступень на факультэце права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1997 наведваў курсы для дыпляматаў у Вэстмінстэрскім ўнівэрсытэце ў Лёндане.

У 1981 пачаў працу ў Міністэрстве замежных справаў Чэхаславаччыны. У 1983—1988 — аташэ й трэці сакратар амбасады Чэхаславаччыны ў Бэрліне, пазьней у Міністэрстве замежных справаў узначаліў аддзел Цэнтральнай Эўропы. Пасьля падзеньня камунізму цягам году працаваў другім сакратаром у амбасадзе Чэхаславаччыны ў Польшчы, пасьля першым сакратаром у Швэцыі, дзе знаходзіўся да абвяшчэньня незалежнасьці Славаччыны. У 1994 у Польшчы стаў павераным у справах. У 1994—1995 — галава аддзелу суседніх дзяржаваў і краінаў CEFTA. У 1998 стаў на чале славацкай місіі ў АБСЭ. У 2005—2009 — амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.

Брат Ёзэфа Мігаша, колішняга сьпікера парлямэнту Славаччыны (1998—2002)[3].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць