Сэльма Рыза

турэцкая журналістка

Сэльма Рыза (па-турэцку: Selma Rıza; 5 лютага 1872 году, Стамбул, Асманская імпэрыя — 5 кастрычніка 1931 году, Стамбул, Турэччына) — першая турэцкая жанчына-журналіст. Яна таксама была адной зь першых раманістак Турэччыны. Пасьля ейнай сьмерці, ейныя сваякі ўзялі сабе прозьвішча Фэраджэлі, такім чынам часам яна таксама вядомая як Сэльма Рыза Фэрыдэлі.

Сэльма Рыза
Дата нараджэньня 5 лютага 1872(1872-02-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 кастрычніка 1931(1931-10-05) (59 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак журналістка, навэлістка

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася 5 лютага 1872 году ў Стамбуле. Ейны бацька Алі Рыза працаваў дыпляматам Асманскай імпэрыі ў Аўстра-Вугоршчыне, а ейная маці Наіля зьяўлялася аўстрыйкай.

У 1892 годзе, у той час як ёй было толькі дваццаць год, яна напісала неапублікаваны раман пад назвай «Uhuvvet». Раман быў апублікавана толькі ў 1999 годзе дзякуючы турэцкаму міністэрству культуры[1]. Пасьля навучаньня ў прыватных настаўнікаў у Стамбуле яна адправілася ў Парыж у 1898 годзе, дзе жыў ейны старэйшы брат Ахмэт Рыза, які быў сябрам руху младатурак[2]. Сэльма навучалася ў Сарбоне, пазьней яна ўвайшла ў турэцкі камітэт «Яднаньня і прагрэсу», дзе была адзінай жанчынай-чальцом[2]. У Парыжы яна публікавалася ў двух газэтах турэцкай накіраванасьці. У 1908 годзе яна вярнулася ў Стамбул, дзе публікавалася газэтах «Hanımlara Mahsus Gazete» і «Kadınlar Dünyası». Акрамя таго, яна займала пасаду генэральнага сакратара турэцкага Чырвонага паўмесяца паміж 1908—1913 гадамі. У апошнія гады існаваньня Асманскай імпэрыі, яна ўпарта працавала над стварэньнем у каралеўскім палацы ў Стамбуле школы для дзяўчынак. З дапамогай свайго брата, яна атрымала посьпех у гэтай справе, аднак школа для дзяўчынак працавала 1986 году, калі яна была часткова спаленыя[2].

Памерла 5 кастрычніка 1931 году.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Selma Rıza Feraceli». İstanbul Kadın Müzesi.
  2. ^ а б в «Cumhuriyet döneminde başarılı olmuş kadınlar». Kadın Hareketi Derneği.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць