Каласы пад сярпом тваім

раман Уладзімера Караткевіча

«Каласы́ пад сярпо́м тваі́м» — гістарычны раман Уладзімера Караткевіча, выдадзены ў 1965 годзе ў часопісе «Полымя», асобным выданьнем — у 1968 годзе ў Менску. Асноўны пэрыяд падзеяў твору — конадзень Паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

Каласы пад сярпом тваім
па-беларуску: Каласы пад сярпом тваім
Жанр: Раман
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1965
Публікацыя: часопіс «Полымя»
Асобнае выданьне: Менск, 1968
Выдавецтва: Полымя

Гісторыя твора рэдагаваць

Паводле задумы, раман меў зьмяшчаць 3 часткі: 1-я — Усход (Сяйва дня), 2-я — Брань, 3-я — Вараньнё (Галгофа).

Пісьменьнік думаў напісаць раман, у першай частцы якога хацеў паказаць напярэдадні паўстаньня 1863—1864 гадоў, у другой — само паўстаньне, а ў трэцяй — яго разгром. Але была напісаная толькі першая кніга пад назваю «Выйсце Крыніц». Гэтая кніга пры выданьні была падзеленая на 2[Крыніца?].

Мае прысьвячэньне «Маёй маці. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю» і біблейскі эпіграф з Мацьвея. У другой кнізе былі напісаныя толькі 2 разьдзелы, якія пры жыцьці пісьменьніка не друкаваліся. Упершыню яны пабачылі сьвет у часопісе «Полымя», 1989, № 1. Другая кніга мае эпіграф з пасланьня Сьв. Паўла да эфэсцаў. Пісьменьнік зьбіраўся скончыць твор, пра што сьведчаць дзёньнікавыя запісы.

Мастацкія асаблівасьці рэдагаваць

Раман апісвае станаўленьне беларускае нацыі, малюючы тры пакаленьні шляхоцкай сям’і Загорскіх. Галоўным героем зьяўляецца Алесь Загорскі, чыё станаўленьне і разьвіцьцё малюецца ад 14 да 20 гадоў. Таксама апісаныя высакародныя сем’і Раўбічаў і Клейнаў, абшарнікі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям’я Кагутоў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся зь Віленскай гімназіі і Пецярбурскага ўнівэрсытэту: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсьціслаў Маеўскі ды іншыя. З гістарычных пэрсанажаў прысутнічаюць, акрамя Кастуся Каліноўскага, Ізмаіл Сразьнеўскі, Тарас Шаўчэнка, Пётар Валуеў, з падзеяў — дзейнасьць «Агула», скасаваньне прыгоннага права й іншыя.

Раман зьмяшчае апісаньні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклёрнага матэрыялу, у прыватнасьці легенда пра белы жарабё становіцца сымбалічным лейтматывам твора.

Матэрыял прадстаўлены ў храналягічнай пасьлядоўнасьці зь нешматльікімі часовымі зваротамі (успамінамі герояў ці гісторыямі іх жыцьця). Таксама ў кампазыцыі раману прысутнічаюць тры фрагмэнты мэтанаратыўнага характару і вершы, якія складае галоўны герой.

Літва і Жамойць рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Літва, Жамойць, Летувізацыя і Ліцьвінства

Раман закранае пытаньне назваў Літвы і Жамойці: «— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта кусаючы вусны, сказаў юнак [Кастусь Каліноўскі] . — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… І потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка»[1]. Таксама паводле раману, малады Кастусь Каліноўскі дэкляруе сваю літоўска-беларускую ідэнтычнасьць («я сам лічу сябе „ліцьвінам“, беларусам, тутэйшым»), прытым адзначае пра Віскую зямлю (усход Польшчы), што «там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы».

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Раман «Каласы пад сярпом тваім» — адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Півавар К. Беларуская ментальнасць у моўнай прасторы мастацкага тэксту : манаграфія. — Віцебск, 2015. С. 42.

Літаратура рэдагаваць

  • Іўчанкаў В. І. Метафара як сродак мастацкай вобразнасці ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» / В. І. Іўчанкаў // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. — Мінск, 1987. — № 6. — С. 109—115.
  • Анатоль Верабей. Проблема историзма в прозе Владимира Короткевича. практ. конф., Минск, 19 апр. 2011 г. — Минск: РИВШ, 2011. — С. 102—108.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць