Ганна Міцкевіч

маці Якуба Коласа

Ганна Міцкевіч (у дзявоцтве — Лёсік; 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857, Мікалаеўшчына1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа і сястра Язэпа й Антона Лёсікаў.

Ганна Міцкевіч
Імя пры нараджэньні Ганна Лёсік
Дата нараджэньня 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857
Месца нараджэньня в. Мікалаеўшчына (цяпер — Стаўпецкі раён Менскай вобласьці)
Дата сьмерці 1929
Месца пахаваньня
Бацька Юры Лёсік
Маці Крыстына Лёсік
Муж Міхась Міцкевіч
Дзеці Уладзя, Алесь, Кастусь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Юзік, Міхась і Марыя

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася 21 верасьня [ст. ст. 8 верасьня] 1857 году ў сям'і Юрыя і Крыстыны Лёсікаў. Была старэйшаю дачкаю, таму часта даглядала малодшых братоў і сясьцёр. У дзявоцтве па-майстэрску авалодала ткацкай справай. У 1878 годзе пабралася зь Міхалам Міцкевічам, ад якога мела 13 дзяцей, але чацьвёра памерлі немаўлятамі[1].

Пасьля сьмерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палесаўнікам Уладзю Міцкевіча, старэйшага зь яе сыноў, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе Ганна і дзядзька Антось купілі колішнюю карчму, якая ў 1909 ці 1910 згарэла. Апошнімі пярэбарамі стаў пераезд Ганны Міцкевіч на хутар Смольня[1].

Памерла ў 1929 годзе. Пахаваная на могілках Церабяжы побач з сваім мужам.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Міцкевіч, В. Маці Якуба Коласа // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 6. — С. 174—176.