Ёзэф Абэль (ням. Josef Abel; 22 жніўня 1764, Ашах — 4 кастрычніка 1818, Вена) — аўстрыйскі мастак, які працаваў у гістарычным жанры, ў жанры партрэту ды ў тэхніцы аквафортэ. Лічыцца адным з найлепшых аўстрыйскіх мастакоў свайго пакаленьня.

Ёзэф Абэль
Аўтапартрэт у студыі (1808-1810)
Дата нараджэньня 22 жніўня 1764(1764-08-22)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 кастрычніка 1818(1818-10-04)[4] (54 гады)
Месца сьмерці
Адукацыя Акадэмія выяўленчых мастацтваў Вены
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра выяўленчае мастацтва[6]
Месца працы
Жанры гістарычны жывапіс
Плынь нэаклясыцызм
Працы Партрэт маладога чалавека ў акулярах (1814)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Ёзэф Абэль нарадзіўся 22 жніўня 1764 году ў горадзе Ашах (Верхняя Аўстрыя)[8][9] (паводле іншых зьвестак 22 жніўня 1768 году[10]). Бацька Ёган Мэльхіёр Абэль (нар. 1723, Johann Melchior Abel) быў галоўным цесьляром у Ашаху. У 1782 годзе здаў уступныя іспыты ў Акадэмію выяўленчых мастацтваў Вены[11]. Быў адным з найлепшых вучняў. Дырэктарам Акадэміі ў той час быў Гайнрых Фюгер. Ад 1795 да 1796 году працаваў у Польшчы ў маёнтках Адама Казімера Чартарыскага, дзе працаваў у тым ліку для Любамірскіх. У ліку астатніх напісаў «Партрэт сына князя Адама Казімера Чартарыскага» і партрэт паэта Дыянісія Францішка Княжніна[12]. Пасьля вярнуўся ў Вену. Ад 1801 да 1807 вучыўся па дзяржаўнай стыпэндыі Венскай акадэміі ў Рыме, Італія. У 1807 годзе вярнуўся ў Вену[13]. Аўтар шэрагу запрастольных карцін, як то «Сьвяты Эгідый», «Арэст», «Прамэтэй, прыкаваны да Каўказу», «Сакрат», «Уцёкі ў Эгіпет» і інш. Аўтар акварэляў[14]. Таксама пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Фюгера расьпісаў заслону ў Венскім Бургтэатры. 8 лютага 1815 году абраны сябрам Акадэміі мастацтваў Аўстрыі, у шэрагах якой заставаўся да сваёй сьмерці ў 1818 годзе. Сям’і ў мастака не было. Ягоная магіла была згубленая ў 1920-м годзе[15]. Творы захоўваюцца ў музэі гісторыі мастацтваў у Вене. Ягоны аўтапартрэт захоўваецца ў венскай Ліхтэнштайнскай галерэі.

Сьпіс працаў рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Joseph Abel (нід.)
  2. ^ Joseph Abel (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. ^ Nachlässe in AustriaАўстрыйская нацыянальная бібліятэка.
  4. ^ а б в Krackowizer F., Berger F. Abel, Josef // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns (ням.): Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 5. — 411 с.
  5. ^ Wurzbach D. C. v. Abel, Joseph (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 1—2.
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ Boetticher F. v. Abel, Joseph (ням.) // Malerwerke des neunzehnten Jahrhunderts: Beitrag zur KunstgeschichteD: 1891.
  8. ^ Abel Josef // Аўстрыйскі біяграфічны слоўнік 1815-1950 = Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950. — Wien: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, 1957. Band 1, S. 1.
  9. ^ Josef Abel(недаступная спасылка) OÖ Landesarchiv
  10. ^ Abel, Josef // Агульныя біяграфіі Нямеччыны = Allgemeine Deutsche Biographie. — 1875. Band 1, S. 13.
  11. ^ Joseph Abel EPOCHE NAPOLEON (ням.)
  12. ^ Йожеф Абель Искусство в филателии
  13. ^ Josef Abel Literaturarchiv der Österreichischen Nationalbibliothek (ням.)
  14. ^ Plant and Insect Study: Laurel; Machanoides Butterfly Scientific Illustration - arsvitaest
  15. ^ Худжоник Иосиф Абель Обсуждение на LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников
  16. ^ Абель Иосиф // Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон, 1890—1907. (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць